Remove ads
вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Канстанцінавіч Тало́чка[2] (нар. 1 студзеня 1951) — вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2000).
Мікалай Канстанцінавіч Талочка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1951[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Нарадзіўся ў пасёлку Баравуха 1[2] Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі (зараз у межах Наваполацка). У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1973—1976 гадах працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе[3] (зараз у складзе ААТ «Амкадор-Белвар»). У 1976—2004 гадах М. К. Талочка ў Інстытуце тэхнічнай акустыкі (да 1994 года — Віцебскае аддзяленне Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП)) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1991 года — загадчык лабараторыі кампазіцыйных матэрыялаў, у 1999—2002 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2002—2003 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара інстытута[3]). У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. Адначасова ў 1996—2000 гадах працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[2]. У 2004—2008 гадах загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава[3]. З 2008 года М. К. Талочка працуе ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (у 2008—2018 гадах прафесар кафедры тэхналогіі металаў, з 2018 года — прафесар кафедры тэхналогіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу[3]).
М. К. Талочка аўтар больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, 2 даведачных выданняў, 1 навукова-папулярнай кнігі, каля 120 артыкулаў у навуковых часопісах, 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы[3]. Навуковыя працы па фізіцы і тэхналогіі працэсаў крышталізацыі і спякання, лазернай апрацоўкі матэрыялаў, па вырошчванні крышталёў, атрыманню металічных літых, керамічных і кампазіцыйных матэрыялаў, фармацэўтычных крышталічных рэчываў, нанасуспензій. Тэарэтычна абгрунтаваў кластэрны механізм зародкаўтварэння і росту крышталёў[2].
Сярод апублікаванага:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.