Мікалай Канстанцінавіч Мышкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Канстанцінавіч Мышкін (нар. 12 мая 1948, г. Іванава, Расія) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і трыбатэхнікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1991).

Хуткія факты Мікалай Канстанцінавіч Мышкін, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Іванаўскі энергетычны інстытут імя У. І. Леніна (1971), аспірантуру Інстытута праблем механікі Акадэміі навук СССР (1976).

З 1977 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 2002 па 2017 год дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі[3], з 2017 - загадчык аддзела 4 «Трэнне, змазка і эксплуатацыйная ўстойлівасць матэрыялаў» дадзенага Інстытута[4].

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола ў галіне навукі і тэхнікі (1982). Прэмія Акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу (1993). Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (2004). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2011).

Навуковая дзейнасць

Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца аналіз тапаграфіі і механічных уласцівасцей паверхневых слаёў, механіка і электрафізіка кантакту цвёрдых цел, дыягностыка зношвання машын, навуковае прыборабудаванне для аналізу паверхневых слаёў і кантактных узаемаадносін на мікра- і нанаўзроўні. Распрацаваў новыя матэрыялы і змазкі для вузлоў трэння, прыборы для дыягностыкі зношвання машын, атамна-сілавыя мікраскопы, адгезіометры, трыбометры і мікратрыбометры.

Аўтар звыш 200 работ, у тым ліку 12 манаграфій, больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, у т.л. больш за 20 замежных.

Бібліяграфія

  • Физико-химическая механика избирательного переноса при трении. М.: Наука, 1979 (в соавт.).
  • Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн.: Наука и техника, 1987 (перевод: N.Y.: Allerton Press, 1988) (в соавт.).
  • Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М.: Машиностроение, 1991 (в соавт.).
  • Магнитные жидкости в машиностроении. М.: Машиностроение, 1993 (в соавт.).
  • Introduction to Tribology. Seoul: CMG Publishers, 1997 (в соавт.).
  • Трибодиагностика машин. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совм. с Марковой Л. В.).
  • Трение, смазка, износ. М.: Физматлит, 2007 (совм. с Петроковцом М. И.).
  • Electrical Contacts: fundamentals, applications and technology. N.Y.: CRC Publishers, 2007 (в соавт.).
  • Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 26 студзеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Czech National Authority Database Праверана 27 студзеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.