Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Іванавіч Накоўнік (20 мая 1895, в. Накоўнікі, Дрысенскі павет, Віленская губерня — 1975, Ленінград) — беларускі савецкі вучоны. Доктар геолага-мінералагічных навук (1947), прафесар (1952).
Мікалай Іванавіч Накоўнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1975 |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук (1947) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
У 1930 годзе скончыў геалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У перыяд з 1924 года па 1936 год — навуковы супрацоўнік Геалкама-ЦНДГРІ, з 1931 года па 1938 год — асістэнт, дацэнт Ленінградскага горнага інстытута; з 1936 года да 1940 год — старшы навуковы супрацоўнік Геалагічнага інстытута АН СССР.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) — геолаг Уральскага і Заходне-Сібірскага геалагічнага ўпраўлення. З 1949 года па 1951 год — геолаг Казахскага геалагічнага ўпраўлення. З 1951 года па 1953 год — дацэнт і прафесар, загадчык кафедры петраграфіі Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1953 года па 1955 год — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (геолага-геаграфічны факультэт).
Памёр Мікалай Іванавіч у 1975 годзе ў Ленінградзе.
Праводзіў геалагічныя даследаванні ў Казахстане, на Урале, у Заходняй Сібіры. Адкрыў буйныя радовішчы малібдэна, вальфраму, медзі, кобальту, распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння горных парод.
Мікалай Іванавіч Накоўнік унёс вялікі ўклад у стварэнне мінеральна-сыравіннай базы СССР і Казахстана.
Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.