From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Беразіно Мінскай вобласці. Размешчана каля шашы Мінск — Магілёў.
Праваслаўны храм | |
Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°49′50″ пн. ш. 28°59′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Барысаўская епархія |
Архітэктар | Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык |
Дата пабудовы | пач. XXI ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана ў пачатку 21 ст. з сілікатнай цэглы. У аснове архітэктурнага вырашэння стылізацыя кананічнага 4-часткавага 5-купальнага храма: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца-прытвор, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. У пазухах крыжовага даху ўведзены высокія цыліндрычныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі, у сяродкрыжжы — цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам з лемехавым пакрыццём. Плоскасныя фасады члянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах і ліштвах. Цэнтральны ўваход у глыбокай прамавугольнай нішы, бакавыя вылучаны глыбокімі арачнымі парталамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.
Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.