From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (англ.: International Congress of Belarusian Studies) — штогадовы акадэмічны і экспертны форум даследчыкаў Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі | |
---|---|
даследчыкаў Беларусі | |
Дэталі | |
Арганізатар | Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». Старшыня арганізацыйнага камітэта - Андрэй Мікалаевіч Казакевіч |
Гісторыя правядзення | I Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2011); II Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2012); III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2013); IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2014); V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2015); VI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2016); VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2017); VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2019). |
Частата правядзення | штогод |
Месца правядзення | Літва, Польшча |
Сайт | https://www.icbs.by |
Кангрэс заснаваны ў верасні 2010 года прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.[1]
Сярод заснавальнікаў кангрэса ў 2010 годзе былі прадстаўнікі наступных арганізацый: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва). Пасаду старшыні арганізацыйнага камітэта з моманту ўтварэння кангрэса займае палітолаг, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
Кангрэс заснаваны з мэтай інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, спрыянню больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету. Ён з’яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага, кангрэс дзейнічае для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў[2].
Дысцыплінарны прыярытэт кангрэса: сацыяльна-палітычныя навукі, гісторыя, гуманітарныя навукі.
Традыцыйна ў межах кангрэса фармуецца шэраг секцый па наступных кірунках: паліталогія, міжнародныя адносіны, сацыялогія, эканоміка, гісторыя, філалогія, лінгвістыка, рэлігіязнаўства, культуралогія, мастацтвазнаўства, гендэрныя даследаванні, бібліістыка, тэалогія, псіхалогія. Праца кангрэса спалучае традыцыйныя пасяджэнні спецыялістаў (у адмысловых секцыях) з супольнымі экспертнымі панелямі і дыскусіямі па актуальным тэмах беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.
У межах кангрэса праводзяцца дадатковыя культурныя і грамадскія мерапрыемствы (канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, прэзентацыі).
Асноўнымі працоўнымі мовамі кангрэса з’яўляюцца беларуская і англійская. Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца літоўская, польская і руская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на працоўных мовах ці дадатковых мовах камунікацыі.
Адбыўся 23—25 верасня 2011 года ў Каўнасе (Літва). Кангрэс адбыўся ў межах 8 секцый[3] і сабраў каля 200 удзельнікаў і гасцей з 14 краін свету[4].
Арганізатары і партнёры: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), Сайт экспертнай супольнасці «Наше мнение» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя «Цэнтр усходняй палітыкі» (Літва), Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцяў (Германія), часопіс «Arche» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь)[5].
Па выніках кангрэса быў выдадзены першы том Працоўных матэрыялаў кангрэса (Т. 1, 2012)[6].
Адбыўся 28—30 верасня 2012 года ў Каўнасе (Літва). Кангрэс складаўся з 20 секцый[7], удзел у ім прыняло да 400 чалавек (у тым ліку, каля 100 гасцей і журналістаў).
Арганізатары і партнёры: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), партал «Новая Еўропа» (Беларусь), партал «Наше мнение» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь), часопіс «Arche» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (ЗША), Няўрадавая арганізацыя «Pact» (ЗША), партал «Belarus Digest» (Беларусь), Studium Europy Wschodniej (Польшча), партал «Belarusian Review» (Беларусь), Lithuanian Development Cooperation (Літва), Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Беларусь), Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Фонд Маршала «Германія—ЗША» (ЗША)[8].
Па выніках кангрэса выйшаў другі том Працоўных матэрыялаў кангрэса (Т. 2, 2013)[9].
Адбыўся 11—13 кастрычніка 2013 года ў Каўнасе (Літва). Удзел у кангрэсе ўзяло не менш за 400 чалавек з 25 краін[10].
Арганізатары і партнёры: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), партал «Новая Еўропа» (Беларусь), партал «Наше мнение» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь), часопіс «Arche» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Беларускі калегіум (Беларусь), Studium Europy Wschodniej (Польшча), партал «Belarusian Review» (Беларусь), Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Фонд Маршала «Германія—ЗША» (ЗША), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), даследчы праект «BIPART» (Беларусь).
У межах кангрэса было прадстаўлена 14 секцый[11], акрамя таго, адбыўся шэраг публічных падзей: прэзентацый, круглых сталоў, кінапаказаў[12].
Пачынаючы з 2013 года, была заснаваная Прэмія кангрэса за лепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін на працягу года. Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства), гісторыя)[13].
Па выніках кангрэса быў падрыхтаваны трэці том Працоўных матэрыялаў кангрэса (Т. 3, 2014)[14].
Адбыўся 3—5 кастрычніка 2014 года ў Каўнасе (Літва). Удзел у кангрэсе ўзялі больш 400 чалавек з 23 краін свету[15].
Арганізатары і партнёры: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Беларусь—Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь—Літва), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь—Літва), партал «Новая Еўропа» (Беларусь), партал «Наше мнение» (Беларусь), праграма «Лятучы ўніверсітэт» (Беларусь), часопіс «Arche» (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Беларускі калегіум (Беларусь), Studium Europy Wschodniej (Польшча), партал «Belarusian Review» (Беларусь), Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Фонд Маршала «Германія—ЗША» (ЗША), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Дэпартамент па супрацоўніцтву ў галіне развіцця МУС Літоўскай Рэспублікі, VšĮ Geopolitinių studijų centras (Літва).
Па выніках кангрэса быў падрыхтаваны чацвёрты том Працоўных матэрыялаў кангрэса (Т. 4, 2015)[16].
Адбыўся 2—4 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва). У працы кангрэса ўзялі ўдзел больш за 450 удзельнікаў і 80 гасцей з 19 краін свету[17].
Адбыўся 7—9 кастрычніка 2016 года ў Каўнасе (Літва). Удзел у кангрэсе ўзялі каля 500 удзельнікаў і гасцей з больш чым 20 краін[18].
Адбыўся 15—17 верасня 2017 года ў Варшаве.
Адбыўся 27 — 29 верасня 2019 года ў Вільні. На яго сабралася каля 520 навукоўцаў. Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне адбылося ў касцёле Святой Кацярыны. Падтрымку аказаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт[19][20].
Адбыўся 1 — 3 кастрычніка 2021 года ў Каўнасе.
Адбыўся 30 верасня — 2 кастрычніка 2022 года ў Каўнасе (Літва).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.