From Wikipedia, the free encyclopedia
Мясцовае звышскопішча галактык (Звышскопішча Дзевы) — нерэгулярнае звышскопішча галактык памерам каля 200 мільёнаў светлавых гадоў, якое ўключае Мясцовую групу галактык, скопішча галактык у Дзеве і некалькі іншых скопішчаў і груп галактык. Усяго ў склад Мясцовага звышскопішча ўваходзяць 100 груп і скопішчаў галактык (з дамінантным скопішчам Дзевы ў цэнтры) і каля 30 тысяч галактык; яго маса па парадку велічыні 1015 мас Сонца (2×1046 кг). Паколькі яго свяцільнасць занадта малая для такой колькасці зорак, лічыцца, што на большую частку масы звышскопішча прыпадае маса цёмнай матэрыі. Звышскопішча Дзевы прыцягваецца да гравітацыйнай анамаліі пад назвай Вялікі атрактар, якая размешчана побач са скопішчам Навугольнік.
Мясцовае звышскопішча — характэрны прыклад буйнамаштабнай структуры Сусвету. Яно з'яўляецца сплошчаным утварэннем, якое складаецца з некалькіх ланцужкоў галактык (філаментаў), што ў праекцыі на неба выглядае як паласа, якая ахоплівае ўвесь небасхіл і ў межах якой назіраецца большасць яркіх галактык (свайго роду аналаг Млечнага Шляху). Упершыню гэту асаблівасць у размеркаванні аб'ектаў начнога неба выявіў вялікі астраном Уільям Гершэль яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, затым яе некалькі разоў пераадкрывалі, пакуль нарэшце ў 1953 годзе да яе не прыцягнуў увагу Жэрар дэ Вакулер (ЗША). У адрозненне ад скопішчаў, звышскопішчы галактык не з'яўляюцца гравітацыйна-звязанымі структурамі, яны бяруць удзел у агульным пашырэнні Сусвету, таму адлегласці да аб'ектаў Мясцовага звышскопішча можна вымяраць з дапамогай закона Хабла.
Падрабязныя карты Мясцовага звышскопішча галактык апублікаваў у 1982 годзе Брэнт Талі (Brent Tully, ЗША)[1]. Ён паказаў, што пераважная большасць галактык (60 %) знаходзяцца ў вузкім слоі таўшчынёй усяго каля 10 млн св. гадоў каля плоскасці Звышскопішча. Каля цэнтра Звышскопішча размешчана вялікая канцэнтрацыя галактык — скопішча Дзевы. 98% галактык Мясцовага звышскопішча належаць 11 аблокам, сумарны аб'ём якіх не перавышае 5% аб'ёму ўсяго Звышскопішча. Усе гэтыя аблокі выцягнуты ў кірунку да скопішча Дзевы, што тлумачыцца, верагодна, прыліўным дзеяннем гэтага масіўнага ўтварэння.
У парадку змяншэння колькасці галактык вялікага бачнага памеру:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.