From Wikipedia, the free encyclopedia
Скопішча Дзевы — скопішча галактык, размешчанае на адлегласці ад 15 да 22 мегапарсекаў, бліжэйшае да Мясцовай групы буйное скопішча. Яно складаецца не менш, чым з 1300 (хутчэй за ўсё, каля 2000) галактык. На назіраным небе скопішча мае вуглавы памер каля 8° з цэнтрам у сузор'і Дзевы, адсюль і назва. Частка скопішча размешчана ў сузор'і Дзевы, а частка — у сузор'і Валасы Веранікі (з ім не варта блытаць скопішча Волас Веранікі — іншае буйное скопішча галактык у гэтым сузор'і). Скопішча Дзевы, як і Мясцовая група, уваходзіць у склад Мясцовага звышскопішча галактык.
Першыя аб'екты скопішча былі апісаны яшчэ ў каталогу Месье, напрыклад, гіганцкая эліптычная галактыка M87. Група галактык гэтага скопішча М 84, М 86, NGC 4477, NGC 4473, NGC 4461, NGC 4458, NGC 4438, NGC 4435 цікавая тым, што меркавана ўтварае фізічна звязаную сістэму і завецца ланцужком Маркарана па імі астранома, які прапанаваў і абгрунтаваў у 1961 годзе гэту гіпотэзу[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.