Мядзвядкаўская сядзіба

маёнтак роду Дамейкаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Мядзвядкаўская сядзібаmap

Мядзвядка — былы маёнтак Дамейкаў у 2-й палове XVIII—XIX ст., каля цяперашніх вёсак Вялікая і Малая Мядзвядка ў Карэліцкім раёне.

Хуткія факты Мядзведка, Краіна ...
Маёнтак
Мядзведка
Thumb
Маёнтак Мядзведка на малюнку Напалеона Орды
53°22′32,92″ пн. ш. 26°21′40,66″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікая Мядзвядка
Архітэктурны стыль барока
Асноўныя даты
1939страчаны
Вядомыя жыхары Iгнат Дамейка
Стан не захаваўся
Thumb
Закрыць

Гісторыя маёнтка

Першыя вядомыя ўладальнікі (XVII–XVIII ст.)

Першая згадка пра маёнтак у Вялікай Мядзвядцы падчас падзелу ў 1636 годзе маёнткаў Мядзвядка і Астраўкі паміж братамі Марцінам і Адамам Пратасовічамі. Відавочна, вёска існавала значна раней.

Пазней сядзіба змяняла ўладальнікаў:

  • 1679 – перадача маёнтка Яну і Соф’і Пратасовічам.
  • 1692 – маёнтак прададзены Тэафілу Рымшу за 14 000 злотых.
  • XVIII ст. – пераход у валоданне родаў Корсакаў, Бачынскіх, Вольскіх і Яблонскіх.
  • 1769 – апошнім значным уладальнікам перад Дамейкамі стаў Францішак Яблонскі.

Перыяд валодання Дамейкаў (канец XVIII – 1831)

У канцы XVIII стагоддзя маёнтак перайшоў да роду Дамейкаў. Дакладная дата невядома, але Дамейкі валодалі ім ужо да 1802 года. У доме нарадзіўся Ігнацы Дамейка (1802—1889) — вядомы геолаг, даследчык Чылі.

У гэты перыяд маёнтак уключаў панскую сядзібу з вялікім домам, гаспадарчымі будынкамі і садам.

Архітэктура маёнтка спалучала традыцыі народнага дойлідства і рысы барока. П-падобны ў плане аднапавярховы (з двухпавярховым левым крылом, накрытым чатырохсхільным дахам) драўляны будынак завершаны вальмавым дахам. Крылы дому ўтваралі курданёр перад галоўным уваходам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, цэнтральная частка мела слупавую галерэйку тыпу «падчэняў». Планіроўка анфіладная.

Таксама ў маёнтку быў млын, карчма, фальварак. У 1784 годзе 29 сялянскіх двароў, 70 мужчын, у 1793 годзе -- 40 дамоў. У вёсцы была ўніяцкая капліца.

Канфіскацыя маёнтка пасля паўстання 1830-1831 гадоў

Пасля паўстання 1830-1831 гадоў як яго ўдзельнік Ігнат Дамейка вымушаны пакінуць Радзіму. Расійскія ўлады канфіскавалі сядзібу Дамейкаў, што стала прычынай яе паступовага заняпаду. Сядзіба і гаспадарчыя пабудовы былі разбураныя або перапланаваны. Уніяцкі храм быў закрыты, мясцовае насельніцтва гвалтоўна пераведзена ў праваслаўе.

Калі ў 1884 годзе Ігнат Дамейка вярнуўся ў Беларусь, ён не змог пазнаць ні двара, ні ганка, што сведчыць пра поўнае знішчэнне слядоў радавой сядзібы.

XX стагоддзе і заняпад маёнтка

У міжваенны перыяд (1919–1939) Вялікая Мядзвядка была ў складзе Польшчы, але маёнтак ужо не належаў Дамейкам.

Пасля 1945 года, калі тэрыторыя ўвайшла ў склад БССР, ад былой шляхецкай сядзібы нічога не засталося.

У 1997 годзе ў вёсцы ўсталяваны памятны знак Ігнату Дамейку.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.