From Wikipedia, the free encyclopedia
Морыц Бляйбтрой (ням. Moritz Bleibtreu, нар. 13 жніўня 1971, Мюнхен) — нямецкі акцёр , сын актрысы Монікі Бляйбтрой і акцёра Ганса Брэнера.
Морыц Бляйбтрой | |
---|---|
Moritz Bleibtreu | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1971[1][2][…] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Германія |
Бацька | Ганс Брэнер[d] |
Маці | Моніка Бляйбтрой |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | 0001953 |
moritzbleibtreu.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Морыц Бляйбтрой нарадзіўся ў Мюнхене, вырас у Гамбургу. Будучы сынам акцёраў, ужо дзіцем пачаў здымацца ў тэлевізійных фільмах. У 11-м класе кінуў школу. Наведваў акцёрскія курсы ў Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Германію, граў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні.
Шырокую вядомасць Морыцу Бляйбтрою прынеслі кінафільмы «Дастукацца да нябёсаў» Яна Томаса, «Бяжы, Лола, бяжы» Тома Тыквера і «Месяцавы тата» Бахціяра Худайназарава. У 1998 годзе прыняў рашэнне не здымацца больш у тэлефільмах. І з тых часоў сапраўды не ўдзельнічаў ні ў адным тэлевізійным праекце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.