Мо́краўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мокрае.
Мокраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Мокрае |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1962 |
Насельніцтва (2019) | 2 041 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 15 студзеня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Красненскага і Руднікаўскага сельсаветаў[1]. 16 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Бакунскага сельсавета перададзены вёскі Котра і Пескі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2348 чалавек[4], з іх 88,8 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 3,1 % — украінцы, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 2041 чалавек[6].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.