Месяцы-рыбы (Molidae) — сямейства рыб атрада іголкабрухападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Месяцы-рыбы |
Mola mola |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Атрад: | Іголкабрухападобныя | Падатрад: | Tetraodontoidei |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Molidae Bonaparte, 1832
|
|
Закрыць
Даўжыня да 3 м і больш, маса да 1,4 т. Цела высокае, сціснутае з бакоў, без хваста, нагадвае дыск месяца (адсюль назва). Функцыю хваста выконваюць заднія часткі спіннога і анальнага плаўнікоў. Скура тоўстая, эластычная, з касцявымі бугаркамі або пласцінкамі. Зубы злітыя ў пласціны.
Выдзяляецца 3 сучасныя роды (Masturus, Mola, Ranzania), 4 віды. Жывуць пераважна ў трапічных і субтрапічных водах адкрытага акіяна.
Маларухомыя. Кормяцца ракападобнымі, кальмарамі, дробнай рыбай і інш.
Самка адкладвае да 300 млн. ікрынак.