From Wikipedia, the free encyclopedia
Мельхіёр дэ Хондэкутэр (нідэрл. Melchior d’Hondecoeter, каля 1636—3 красавіка 1695) — нідэрландскі мастак-анімаліст, прадстаўнік дынастыі Хондэкутараў. Сын Гісберта дэ Хондэкутэра, унук Гіліса Класа дэ Хондэкутэра.
Мельхіёр дэ Хондэкутэр | |
---|---|
нідэрл.: Melchior d'Hondecoeter | |
Дата нараджэння | 1636[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1695[4][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gijsbert d'Hondecoeter[d] |
Род дзейнасці | мастак, animalier |
Жанр | анімалістыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мельхіёр дэ Хондэкутэр нарадзіўся ў 1636 годзе ў горадзе Утрэхце; яго дзед, бацька і дзядзька (вядомы Ян Баптыст Венікс) і некаторыя іншыя сваякі былі мастакі, што, вядома, і паўплывала на выбар ім мастацкай кар’еры. Юнак атрымаў добрую літаратурную і багаслоўскую адукацыю і валодаў дарам слова. Першым яго настаўнікам быў бацька, а потым Ян Баптыст Венікс, які цудоўна пісаў жывёл.
З 1659 года працаваў у Гаазе, з 1663 — у Амстэрдаме.
На сваіх карцінах маляваў пераважна птушак — часта экзатычных або ў выглядзе паляўнічых трафеяў — на фоне паркавых ландшафтаў. Сучаснікі празвалі яго «Птушыным Рафаэлем» (нідэрл.: Raphaël van de vogels). Некалькі яго работ («Птушкі ў парку», «Свойскія птушкі», «Паляўнічыя трафеі») захоўваецца ў калекцыі «Эрмітажа» (Санкт-Пецярбург).
Мельхіёр дэ Хондэкутэр памёр 3 красавіка 1695 года ў горадзе Амстэрдаме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.