малдаўскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Мая Санду (малд.: Maia Sandu; нар. 24 мая 1972[1], Рысіпень[d], Фалешцкі раён[d]) — малдаўскі палітык і дзяржаўны дзеяч, міністр асветы Рэспублікі Малдова (2012—2015), прэм’ер-міністр (2019). Прэзідэнт Малдовы з 2020.
Мая Санду | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Maia Sandu | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Філіп | ||||||
Пераемнік | Іан Кіку | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Дадон | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Igor Grosu[d] | ||||||
Нараджэнне |
24 мая 1972[1] (52 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Maia Sandu | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная царква Малдовы | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 24 мая 1972 года ў сяле Рысіпень Фалешцкага раёна Малдаўскай ССР.
У 1989—1994 гадах вучылася ў Эканамічнай акадэміі Малдовы. У 1995—1998 гадах вывучала міжнародныя адносіны ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова. У 2010 годзе скончыла Гарвардскі інстытут дзяржаўнага кіравання імя Джона Ф. Кенэдзі.
У 2010—2012 гадах была дарадцам выканаўчага дырэктара Сусветнага банка у Вашынгтоне (ЗША).
24 ліпеня 2012 года прызначана Міністрам асветы Малдовы. Быў праведзены шэраг рэформ, у прыватнасці змяніўся рэгламент правядзення нацыянальных экзаменаў. Была ўзмоцнена сістэма кантролю працэсу здачы экзамену, у многіх цэнтрах усталяваны металашукальнікі на ўваходах у цэнтры здачы экзамену на ступень бакалаўра, усе аўдыторыі былі абсталяваны камерамі відэа-назірання. У таксама час, усе экзаменацыйныя працы вучняў, якія былі заўважаны ў спісванні, ануляваліся, а самі яны пазбаўляліся права пераздачы экзаменаў у дадатковую сесію. Падобныя змены выклікалі неадназначную ацэнку ў грамадстве, некаторыя грамадзяне і палітычныя дзеячы лічылі, што гэты кантроль аказвае моцны псіхалагічны ціск на вучняў, якія здаюць экзамены[2].
У канцы 2014 года на ўсеагульнае абмеркаванне быў вынесены праект новага Кодэкса аб адукацыі. Згодна з гэтым праектам, адукацыя можа стаць абавязковай да 18-гадовага веку, а дырэктары школ змогуць заставацца на пасады толькі два тэрміны запар, англійская мова можа стаць абавязковай у навучальных планах, а руская мова будзе вывучацца ў школах факультатыўна (па выбары). Апроч гэтага прапанавалася новая еўрапейская літарная сістэма ацэнак у вышэйшых навучальных установах. Праект Кодэкса пра адукацыю агадвае стварэнне новых структур для атэстацыі і забеспячэнні якасці адукацыі на розных этапах, а менавіта стварэнне Нацыянальнай школьнай інспекцыі і Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці прафесійнай адукацыі, у сістэме вышэйшай адукацыі — Савет стратэгічнага і інстытуцыйнага развіцця, а на роўні сярэдняй адукацыі — Адміністрацыйны савет навучальнай установы[3].
Пасля адстаўкі ўрада Кірыла Габурыча Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы высунула Маю Санду кандыдатам у прэм’ер-міністры. У таксама час яе кандыдатура не знайшла падтрымкі іншых партый, які сфармаваў кіравальны «Альянс за еўрапейскую інтэграцыю 3». 30 ліпеня 2015 года, пасля зацвярджэння новага ўрада на чале з Валерам Стральцом, Мая Санду была змушана пакінула пасаду міністра, бо, паводле пагаднення пра фармаванне кіруючага альянсу, гэта пасада прызначалася Ліберальнай партыі.
22 снежня 2015 года Мая Санду абвясціла пра стварэнне ўласнага палітычнага праекта — Партыі дзеяння і салідарнасці.
У сакавіку 2019 года на парламенцкіх выбарах у Малдове абрана дэпутатам ад праеўрапейскага блока ACUM, прычым ніводная з палітычных сіл на гэты раз не здолела атрымаць большасць месцаў. Пад пагрозай роспуску парламента Партыя сацыялістаў і блок ACUM 8 чэрвеня падпісалі часовае кааліцыйнае пагадненне. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў Маю Санду ў прэм’еры, а парламент зацвердзіў яе разам з новым урадам[4]. 12 лістапада ўрад на чале з Маяй Санду адпраўлены ў адстаўку[5].
15 лістапада 2020 года атрымала перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, Прэзідэнт Малдовы з 24 снежня 2020 года.
Пасля перамогі на выбарах Мая Санду пры падтрымцы праеўрапейскіх сіл дамаглася адстаўкі прэм’ер-міністра Іана Кіку і заблакавала прызначэнне новага кабінета. Гэтым быў справакаваны роспуск заканадаўчага органа[6]. 28 красавіка 2021 года Мая Санду падпісала ўказ аб датэрміновым роспуску парламента. Выбары прызначылі на 11 ліпеня. На іх прэзідэнцкая партыя атрымала большасць галасоў. Гэта дазволіла ёй самастойна сфармаваць урад, зацверджаны 6 жніўня 2021 года парламентам Малдовы.
Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў цэнтры Кішынёва 21 мая 2023 года ў падтрымку еўраінтэграцыі. 20 кастрычніка 2024 года на рэферендуме былі ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе.
3 лістапада 2024 года Мая Санду атрымала ў другім туры перамогу на чарговых прэзідэнцкіх выбарах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.