From Wikipedia, the free encyclopedia
Махмуд Абас (араб. محمود عباس), партыйная мянушка Абу Мазен (ابو مازن) (нар. 26 сакавіка 1935, Цфата) — палестынскі палітык, старшыня (прэзідэнт) Палесцінскай Нацыянальнай Адміністрацыі, старшыня руху ФАТХ.
Абас удзельнічаў у стварэнні «Руху за нацыянальнае вызваленне Палесціны» (ФАТХ), які стаў затым ядром Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Па некаторых звестках, удзельнічаў у падрыхтоўцы і фінансаванні шэрагу тэрактаў, у тым ліку, на Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 годзе, лічыцца, што ён прымаў непасрэдны ўдзел у ваенных аперацыях палестынцаў. У апараце АВП узначальваў дэпартамент арабскіх і міжнародных сувязяў.
Абас, які карыстаецца рэпутацыяй умеранага прагматыка, яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў быў адным з ініцыятараў дыялогу з прадстаўнікамі левых колаў Ізраіля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.