Я́хімаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Яхімаўшчына.

Хуткія факты Яхімаўшчынскі сельсавет, Краіна ...
Яхімаўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іўеўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Яхімаўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 29 красавіка 1960
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масцішчанскі сельсавет у складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масцішча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 25 красавіка 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Яхімаўшчына, сельсавет перайменаваны ў Яхімаўшчынскі сельсавет[1]. 3 красавіка 1959 года ў склад Багданаўскага сельсавета Валожынскага раёна перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Багданцы, Барэйкаўшчына, Вайгяны, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаяўцы, Іванішкі, Ладзецяняты, Макары, Чырвоная Горка, Чырвоная Горка 2-я, хутары Альтарыя, Букаты, Забалаць, Зенькаўшчына, Зузанполь, Касоўшчына, Людымы, Масцішча, Мокры Янаў, Палішчы, Праца, Рапушыха, Сяргееўка, Тракуціха і Якунька), у склад сельсавета з Трабскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Брагі, Гаявішча, Дубаносы, Загорцы, Занямонцы, Запольцы, Кавалі, Куцькі, Палудаўшчына, Паякунь і Скаварада)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 13 лютага 1960 года ў склад Багданаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Гнілуха, Дзедава Балота, Добавічы, Клім, Магенцы, Мазоліха, Малы Гаст, Моргавічы, Родзеўшчына, Саманіны, Самароднікі і Чорны Луг)[3]. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Даўгердзішскага сельсавета[4].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.