адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Масто́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Масток.
Мастоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Масток |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 486 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Заходскага сельсавета Шклоўскага раёна перададзена вёска Кастрыцы[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Машанацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[2]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1486 чалавек[6].
Станам на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў, пасля ўзбуйнення — 17 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[4] | ||
---|---|---|---|---|
Агееўка | вёска | 44 | ||
Грыбаны | вёска | 311 | ||
Зарудзееўка* | вёска | 48 | ||
Калясішча | вёска | 32 | ||
Кастрыцы | вёска | 34 | ||
Кругі | вёска | 54 | ||
Макаранцы* | вёска | 301 | ||
Макаўня | вёска | 40 | ||
Макрусінка | вёска | 13 | ||
Масток | аграгарадок | 592 | ||
Мацееўшчына | вёска | 48 | ||
Машанакі* | вёска | 85 | ||
Мішкаўка* | вёска | 32 | ||
Паўлаўка | вёска | 33 | ||
Русінка | вёска | 16 | ||
Фойна | вёска | 40 | ||
Шапчыцы | вёска | 52 | ||
* — да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.