рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маства́, у верхнім і сярэднім цячэнні Льва — рака ў Ровенскай вобласці Украіны і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сцвіга (басейн Дняпра).
Маства | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 172 км |
Басейн | 2 400 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 51°06′19″ пн. ш. 27°11′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сцвіга |
• Каардынаты | 52°00′25″ пн. ш. 27°32′29″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сцвіга → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбор у 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 м/км, у Беларусі 0,01 м/км.
Назва імаверна балцкага паходжання, корань Mast- таксама ў балцкіх гідронімах Mastis (возера), Mast-upis (рака), Masta-purvs (балота), якія звязваюць з лат. masts "тоня (месца, дзе ловяць рыбу)"[1].
Пачынаецца ў Ракытніўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля вёскі Кароцічы Столінскага раёна.
Даліна невыразная, у высокай плыні месцамі трапецападобная. Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у нізкай плыні каналізаванае.
У басейне ракі возера Аляшное.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.