Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) — вядучы[2][6][7], старэйшы[2][8] і адзін з найбуйнейшых[2][9] класічных універсітэтаў Расіі, адзін з цэнтраў расійскай навукі і культуры . З 1940 носіць імя Міхаіла Ламаносава, поўная назва — Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава», шырока выкарыстоўваецца абрэвіятура «МДУ».
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Lomonosov Moscow State University |
Дэвіз | руск.: Наука есть ясное познание истины, просвещение разума[1][2] |
Заснаваны | 1755 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | В. А. Садоўнічы |
Рэктар | Віктар Антонавіч Садоўнічы[d] |
Студэнты | 40113[3] |
Бакалаўрыят | 5768[3] |
Выкладчыкаў | 11760[3] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква: Вараб'ёвы горы і Махавая |
Кампус | Гарадскі, 205.7 га |
Юрыдычны адрас | 119991, Расійская Федэрацыя, Масква, ГСП-1, Ленінскія горы, МДУ імя М. В. Ламаносава[5] |
Узнагароды | |
Сайт | msu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
МДУ ўключае 9 навукова-даследчых інстытутаў, 29 факультэтаў і больш за 300 кафедр. Ва Універсітэце навучаецца больш за 31 тыс. студэнтаў і каля 7 тыс. аспірантаў. На факультэтах і ў навукова-даследчых цэнтрах працуюць 4 тыс. прафесараў і выкладчыкаў, каля 5 тыс. навуковых супрацоўнікаў. Дапаможны і абслуговы персанал налічвае прыкладна 15 тыс. чалавек. Універсітэт мае ў сваім распараджэнні звыш 600 будынкаў, уключаючы Галоўны корпус на Вараб'ёвых горах. Іх агульная плошча каля 1 млн м². Толькі ў Маскве тэрыторыя, занятая МДУ, складае 205,7 га. Плануецца далейшае пашырэнне тэрыторыі ўніверсітэта.
Працуюць філіялы ў Севастопалі (Украіна), Пушчына, Чарнагалоўцы, Астане (Казахстан), Ташкенце (Узбекістан).
Рэктар — В. А. Садоўнічы.
Маскоўскі ўніверсітэт — адзін з першых у Расіі. Ён заснаваны ў 1755 годзе. Утварэнне ўніверсітэта ў Маскве стала магчымым дзякуючы дзейнасці выдатнага вучонага-энцыклапедыста, першага рускага акадэміка — Міхаіла Васілевіча Ламаносава, імя якога Маскоўскі ўніверсітэт носіць з 7 мая 1940 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.