From Wikipedia, the free encyclopedia
Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (18 студзеня 1939, Бялынічы, Магілёўская вобласць — 2 снежня 2021, Масква) — географ-ландшафтазнаўца, доктар геаграфічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства.
Валяр’ян Афанасьевіч Снытко | |
---|---|
Валериан Афанасьевич Снытко | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1939[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 2021[2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская Федэрацыя |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | фізічная геаграфія, ландшафтазнаўства, геахімія ландшафта |
Месца працы | Інстытут геаграфіі імя В.Б. Сачавы Сібірскага аддзялення РАН, Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С.І. Вавілава РАН, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт РАН |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Марыя Альфрэдаўна Глазоўская, Віктар Барысавіч Сачава |
Вядомыя вучні | Барыс Іванавіч Кочураў |
Вядомы як | заснавальнік і кіраўнік сібірскай ландшафтна-геахімічнай навуковай школы |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 18 студзеня 1939 года ў Бялынічах. Бацька працаваў старшынём сельскага спажывецкага таварыства, а маці — Вера Арахоўская — тэлефаністкай у аддзяленні сувязі. У 1956 скончыў Бялыніцкую рускую сярэднюю школу (Бялыніцкая сярэдняя школа № 2) з залатым медалём і паступіў на геаграфічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
Падчас вучобы спецыялізаваўся на кафедры фізічнай геаграфіі СССР. Загадчык кафедры — Марыя Альфрэдаўна Глазоўская — была кіраўніком ягонай курсавой (1958, прысвечана вывучэнню тэрыторый, якія прылягаюць да азёр Балхаш і Алаколь) і дыпломнай работ (1961). Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1961 накіраваўся на працу ў Іркуцк ў новаўтвораны Інстытут геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу Сібірскага аддзялення АН СССР, дзе навучаўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам М. А. Глазоўскай. Геаграфія даследаванняў ахапляла Забайкалле, басейн Байкала, поўдзень Сярэдняй Сібіры, Заходнюю Сібір.
У 1966 абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата геаграфічных навук «Ландшафтна-геахімічныя асаблівасці паўднёвай цёмнахвойнай тайгі Ніжняга Прыангар’я». У тым жа годзе дырэктар Інстытута Віктар Барысавіч Сачава даручыў маладому вучонаму стварыць лабараторыю геахіміі ландшафтаў. В. А. Снытко кіраваў створанай лабараторыяй (з 1970 — аб’яднана з лабараторыяй геаграфіі глебаў у лабараторыю геахіміі ландшафтаў і геаграфіі глебаў) да 1999 г. Адначасова з 1965 выкладаў на геаграфічным факультэце Іркуцкага дзяржаўнага ўнівверсітэта (прафесар с 1986 г.). З 1969 — намеснік дырэктара Інстытута геаграфіі Сібірскага аддзялення АН СССР па навуковай працы. У 1984 абараніў доктарскую дыссертацыю «Праблемы дынамікі рэчыва ў геасістэмах паўднёвых рэгіёнаў Сібіры» (навуковыя кансультанты — акадэмік В. Б. Сачава, прафесар М. А. Глазоўская).
З канца 1999 па 2005 г. — дырэктар Інстытута геаграфіі імя В. Б. Сачавы Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. У 2000 г. выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук, у 2005 — ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства.
З 2006 г. — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава Расійскай акадэміі навук[3], прафесар кафедры фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.[4]
Памёр 2 снежня 2021 г.[5]
Спецыяліст у галіне геахіміі ландшафтаў і комплекснай фізічнай геаграфіі, заснавальнік і кіраўнік сібірскай ландшафтна-геахімічнай навуковай школы. Абгрунтаваў у рамках комплекснай фізічнай геаграфіі новы навуковы напрамак — дынаміка рэчыва ў геасістэмах. Навуковыя працы прысвечаны высвятленню заканамернасцяў паводзін рэчыва ў стэпавых і тайговых геасістэмах і вывучэнню яго найгалоўных фаз як актыўных удзельнікаў метабалізму ў геасістэмах. Праводзіў даследаванні па мадэляванні геасістэм, прапанаваў прасторава-часавыя мадэлі прыродных рэжымаў геасістэм на аснове ландшафтна-геахімічных паказчыкаў.
З 2007 ўдзельнічаў у Комплекснай экспедыцыі па вывучэнні гістарычных водных шляхоў, арганізаванай на базе Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава РАН. У складзе экспедыцыі ён удзельнічаў у палявых ландшафтных і гідролага-гідрахімічных даследаваннях Марыінскай, Вышневалоцкай, Ціхвінскай, Бярэзінскай і іншых водных сістэм, рэк Дняпра, Бярэзіны, Волхава і многіх іншых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.