From Wikipedia, the free encyclopedia
Марын Ле Пен (фр.: Marine Le Pen; імя пры нараджэнні: Марыён Ан Перын Ле Пен (фр.: Marion Anne Perrine Le Pen); 5 жніўня 1968, Нёі-сюр-Сен (О-дэ-Сен)) — французскі палітык.[7] Дачка вядомага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Ле Пена.
Скончыла Універсітэт Парыж II Пантэон-Асас са ступенню магістра права; працавала адвакатам. У 1986 годзе ўступіла ў Нацыянальны фронт.
З 2003 года займала пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага фронту, дэпутат Еўрапарламента з 2004 года (у 2009 годзе пераабраная). Яна таксама з’яўляецца членам рэгіянальнага савета Нор-Па-дэ-Кале з сакавіка 2010 і членам муніцыпальнага савета Хенін-Бамонс (Па-дэ-Кале) з сакавіка 2008. У студзені 2011 Марын была абрана на пасаду кіраўніка Нацыянальнага фронту, які на працягу 38 гадоў займаў яе бацька.[8][9]
Кандыдат на французскіх прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. Як паказалі сацыялагічныя апытанні, праведзеныя агенцтвам Ifop па замове газеты France Soir і Інстытутам Харыса па замове газеты «Le Parisien», на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў першым туры за яе былі гатовыя прагаласаваць ад 20 да 23 % французаў, што выводзіла яе ў тройку самых папулярных палітыкаў Францыі.[10]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.