From Wikipedia, the free encyclopedia
Марская авіяцыя — род сіл ВМФ, прызначаны для пошуку і знішчэння з паветра сіл флоту праціўніка, прыкрыцця сваіх караблёў ад варожай авіяцыі, вырашэння іншых задач, у тым ліку для дастаўкі марской пяхоты.
Сучасная марская авіяцыя падзяляецца на ракетаносную, процілодачную, знішчальную, штурмавую, разведвальнага і дапаможнага прызначэння (радыёлакацыйнага дазору, радыёэлектроннага процідзеяння, запраўкі самалётаў палівам у паветры, тралення мін. пошукава-выратавальная, транспартная і сувязі). Адрозніваюць марскую авіяцыю базавага і карабельнага (на авіяносцах і верталётаносцах) базіравання. Далейшае развіццё марской авіяцыі ідзе па шляху ўдасканалення лятальных апаратаў, павелічэння скорасці, далёкасці і даўжыні палёту, яго аўтаматызацыі, стварэння сродкаў пошуку марскіх і наземных цэлей на новых фізічных прынцыпах, распрацоўкі высокадасканалай дальнабойнай зброі з моцнымі баявымі зарадамі і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.