Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́ргарэт Шатла́ндская (стар.-сканд.: Margrét Alexandersdóttir, нарв.: Margrete Alexandersdotter; 28 лютага 1261 — 9 красавіка 1283) — каралева Нарвегіі і жонка караля Эрыка II Нарвежскага.
Маргарэт Шатландская | |
---|---|
англ.: Margaret of Scotland стар.-сканд.: Margrét Alexandersdóttir нарв.: Margrete Alexandersdotter шатл. гэл.: Maighread Nic Rìgh Alasdair | |
Нараджэнне |
28 лютага 1261 |
Смерць |
9 красавіка 1283 (22 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Данкельдская дынастыя |
Бацька | Аляксандр III[d][1] |
Маці | Маргарэт Англійская[d] |
Муж | каля Эйрык II Магнусан[2] |
Дзеці | Маргарэт Нарвежская Дзева |
Нарадзілася ў замку Віндзар і была дачкой караля Аляксандра III Шатландскага ад яго першай жонкі, Маргарэт Англійскай. Яна выйшла замуж за Эрыка ў Бергене, у 1281 г. Па ўмовах шлюбнага кантракту нарвежская карона ў абмен на грашовую кампенсацыю адмаўлялася ад прэтэнзій на востраў Мэн і на Гебрыдскія астравы.
Яна памерла ў Цёнсбергу, магчыма падчас, а можа і пасля таго як нарадзіла Маргарэт, якая стала каралевай Шатландыі ў 1286 г. Яе смерць датуюць 9 красавіка 1283 г., але Хроніка Ланеркоста сцвярджае, што яна сканала 27/28 лютага 1283 г.
Маргарыта была пахавана ў старым кафедральным саборы Бергена. Гэты сабор быў разбураны ў 1531 г. на яго месцы ў наш час знаходзіцца крэпасць Бергенхус.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.