Малх Карфагенскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малх — карфагенскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч VI ст. да н.э.
Малх Карфагенскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Hanno[d] | ||||||
Пераемнік | Магон I Вялікі | ||||||
Нараджэнне | 1 тысячагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць |
невядома |
||||||
Званне | генерал |
У 50-х гадах VI ст. да н.э. быў прызначаны галоўнакамандуючым («рабімаханатам», фінік. ) карфагенскага войска і кіраваў ім падчас «вялікіх войнаў» у Афрыцы. Перамог плямёны максіяў і вызваліў горад ад абавязку плаціць ім даніну. Дзясятую частку здабычы камандуючы ў суправаджэнні свайго сына адправіў у Цір.
Пачаў карфагенскую экспансію на Сіцылію, заключыў саюз з элімамі, падпарадкаваў Карфагену фінікійскія калоніі на захадзе вострава і ўсталяваў кантроль над землямі сіканаў. У 545 — 540 гг. да н.э. — ваяваў на Сардзініі. У прыватнасці, разбурыў непакорную фінікійскага калонію Кукурэд, побач з якой заснаваў ўжо карфагенскі Каларыс (сучасны Кальяры). Аднак у далейшым ваенная кампанія складвалася няўдала і ашарат прысудзіў Малха да выгнання — разам з усім яго войскам.
У адказ Малх пераправіў войска ў Карфаген і захапіў уладу ў горадзе. Члены ашарата былі пакараны смерцю, а народу абвясцілі пра аднаўленне «справядлівых старых законаў». Па стылі кіравання ўлада Малха ў цэлым нагадвала старажытнагрэчаскую тыранію. Праціўнікі падазравалі, што ён хоча стаць царом, аднак публічна ён такіх намераў не выказваў, відавочна разумеючы непапулярнасць такога кроку сярод абшчыны. Аднак у рэшце рэшт супраць Малха выступіў нават яго ўласны сын, за што той быў пакараны. Абураны народ неўзабаве паўстаў і расправіўся з самім Малха (прыкладна ў 538 г. да н. э.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.