вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маладу́ша[1] (трансліт.: Maladuša, руск.: Малодуша) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вышамірскага сельсавета.
Вёска
Маладуша
|
З назвай вёскі звязана Чырвонаслабодска-Маладушынская ступень — тэктанічная структура Прыпяцкага прагіну, а таксама Маладушынскае падняцце ў яе межах. Маладушынская зона падняццяў выдзяляецца на паверхні саляноснай тоўшчы, у межах яе знаходзіцца Маладушынскі вал, разведана Маладушынскае радовішча нафты. Маладушынскі разлом — рэгіянальнае тэктанічнае парушэнне, цягнецца ў субшыротным напрамку цераз Прыпяцкі прагін[2].
У 1926—1987 гадах цэнтр Маладушскага сельсавета[3].
Вялікую Айчынную вайну вёска Маладуша сустрэла ў складзе Хойніцкага раёна. Жыло тут амаль паўтары тысячы чалавек. Большасць вяскоўцаў працавалі ў мясцовым калгасе «Непераможны» (пазней «Перамога»). У жніўні 1941 года вёску занялі нацысты. За час акупацыі ў раёне Маладушы карнікі знішчылі не менш як 500 чалавек мірнага насельніцтва. Сюды акупанты прыганялі і прывозілі ў асноўным жыхароў гарадскога пасёлка Хойнікі. У Маладушы прынялі смерць сакратар Хойніцкага РКП(б)Б і камісар партызанскага атрада Павел Пракопавіч Домнікаў, а таксама адзін з арганізатараў знішчальнага батальёна і партызанскага атрада Аляксандр Пятровіч Драздзецкі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі звыш 100 ураджэнцаў вёскі. У лістападзе 1943 года, падчас Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, у гэтай мясцовасці ішлі разлютаваныя баі.
26 кастрычніка 1959 года падчас суботніка на тэрыторыі воінскага пахавання загінуў амаль увесь чацвёрты клас Маладушскай школы: нямецкая супрацьтанкавая міна, якая праляжала ў зямлі з вайны, забрала жыцці 13 вучняў і іх класнага кіраўніка[4].
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Новабарсуцкага сельсавета[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.