Маладзёжная (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
«Маладзёжная» (трансліт.: Maladziožnaja) — станцыя Аўтазавадской лініі Мінскага метрапалітэна.
«Маладзёжная» руск.: Молодежная | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 1995 |
Пераходы на станцыі | Мінск-Паўночны |
Код станцыі | 219 |
Суседнія станцыі | Пушкінская і Фрунзенская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазавадской лініі, які ўключаў дзве станцыі. Размешчана паміж станцыямі «Пушкінская» і «Фрунзенская».
Аднаскляпнёвая станцыя мелкага закладання з двума вестыбюлямі.
Выхады са станцыі вядуць да вуліцы Кальварыйскай і на 1-ы Загарадны завулак. Побач з «Маладзёжнай» праходзіць чыгуначная лінія маладзечанскага кірунку, і размешчана станцыя «Мінск-Паўночны». Выхад з платформы ў кірунку чыгуначнай станцыі першапачаткова быў зачынены, эскалатары, што вывозяць да яго, спынены.
Восенню 2011 года будаўніцтва другога выхаду да станцыі «Мінск-Паўночны» было завершана. Вясной 2012 года адкрыты выхад на платформу чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўночны». У 2015 годзе адкрыты пераход да гандлёвага цэнтра «Карона».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.