From Wikipedia, the free encyclopedia
Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі — рэспубліканскі фестываль беларускай эстраднай песні і паэзіі. Праводзіцца з 1993 года штогод у г. Маладзечна Мінскай вобласці (у 1995 годзе адбыўся ў Мінску). Мае на мэце выяўленне таленавітых маладых спевакоў, кампазітараў і паэтаў. У праграмах фестывалю конкурсы маладых выканаўцаў, канцэрты сучаснай беларускай песні, поп- і рок-музыкі. Сярод удзельнікаў: Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі (дырыжор Міхаіл Фінберг), вакальна-інструментальныя, вакальныя і фальклорныя ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сябры», «Камерата», «Карусель-2», «Бяседа», «Раство», рок-гурты «Крама», «Мроя», «Новае неба», «Палац», «ULIS» і іншыя, вядучыя выканаўцы Беларусі, у тым ліку В. Вуячыч, В. Дайнэка, Т. Раеўская, А. Ярмоленка і іншыя.
Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі | |
---|---|
Месца(ы) правядзення | Маладзечна |
Жанр(ы) | поп, фольк, фольк-рок |
Сайт | festyval.by |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.