Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мак-Мёрда (англ.: McMurdo) — антарктычная станцыя на востраве Роса ў моры Роса. Найбуйнейшае пасяленне, порт, транспартны вузел і даследчы цэнтр Антарктыкі. Станцыя знаходзіцца ў падпарадкаванні Падраздзялення палярных праграм Нацыянальнага навуковага фонду ЗША. Знаходзіцца яна ва ўнікальным месцы, дзе сустракаюцца воды Паўднёвага акіяна, востраў з дзеючым вулканам і шэльфаваы ледавік[1] ; і ўсё навокал названа ў гонар Джэйса Рома, яго караблёў і спадарожнікаў. Сваёй назвай станцыя абавязана праліву Мак-Мёрда, на беразе якога знаходзіцца. У сваю чаргу праліў названы імем лейтэнанта Арчыбальда Мак-Мёрда — удзельніка экпедыцыі Джэймса Роса, — які ў 1841 годзе закартаграфаў узбярэжжа. Паўднёвае ўзбярэжжа праліва — самая паўднёвая кропка Сусветнага акіяна.
Станцыя знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вострава Роса. На ўсход ад вострава ляжаць неабсяжныя палі шэльфавага ледавіка Роса; на ўсход — за заледзянелым морам — пачынаецца мацёрая антарктычная зямля. Хоць Антарктыда нікому не належыць, на гэтую тэрыторыю фармальна прэтэндуе Новая Зеландыя. Клімат станцыі антарктычны, суровы, хоць і мягчэйшы чым на суседніх станцыях, у адрозненні ад Мак-Мёдра не абароненых ад сцёкавых вятроў Трансантарктычнымі гарамі. Ва ўсе месяцы сярэдняя тэмпература адмоўная: у студзені -2,8°С, у жніўні -27,4°С). У снежні і студзені спірт тэрмометраў часам нясмела ўздымаецца вышэй за нулявую пазнаку. Тэмпературныя рэкорды станцыі склалі: +10,8°С у снежні, -50,6°С у ліпені.[2]
У 1902 годзе непадалёк ад цяперашняй станцыі разбіў свой першы антарктычны лагер — Даследчую хатку, што і па цяпер стаіць на беразе заліва — англійскі палярнік Роберт Скот. Сучасная станцыя была афіцыйна адкрыта 16 лютага 1956 года, напачатку яна насіла назву Naval Air Facility McMurdo. 28 лістапада 1957 адмірал Джордж Дафек урачыста перадаў станцыю навукоўцам. Цэнтрам антарктычнага жыцця Мак-Мёрда стала цягам Міжнароднага геафізічнага года , што доўжыўся з 1 ліпеня 1957 па 31 снежня 1958. У гэты час станцыя ператварылася ў навуковы і лагістычны хаб. Менавіта праз яе пачала ажыццяўляцца (і дагэтуль дзейнічае) паветраная сувязь са станцыяй Амундсен-Скот на Паўднёвым полюсе.
У 1962 — 1972 гадах на станцыі дзейнічала першая і апошняя ў Антарктыцы атамная электрастанцыя магутнасцю 1,8 мегават, што дазваляла эканоміць 5700 літраў нафты штодзень. Такі невялічкі рэактар быў памерам з бочку для нафтапрадуктаў, таму з Вялікай зямлі яго даставілі паветраным транспартам. Экалагічныя пагрозы вымусілі УС ЗША адмовіцца ад энергіі атама ў Антарктыдзе і дэмантаваць рэактар. Цяпер на яго месцы стаіць мемарыяльная шыльда.
Сённяшяя Мак-Мёдра — сучасная навуковая станцыя, найважнейшы транспартны вузел у Антарктыцы з портам, трыма ўзлётна-пасадачнымі палосамі (дзве з якіх — сезонныя), вертадромам. У складзе станцыі больш за 100 будынкаў, сярод якіх і Навуковы і Інжынерны цэнтр імя Альберта Крэйры з геалагічнымі і метэаралагічнымі лабараторыямі, акварыумам, бібліятэкай і камп'ютарнымі заламі.
На станцыі Мак-Мёдра жыве і працуе чацвёртая частка насельніцтва Анткарктыкі. З каля 1250 жыхароў станцыі толькі 250 з'яўляюцца навукоўцамі, астатняя тысяча — гэта персанал абслугі. Нягледзячы на амерыканскую прыпіску, унутраны распарадак і правілы жыцця на станцыі рэгламентуюцца міжнародным Дагаворам аб Антрактыцы. На станцыі працуе адзін з двух у Антарктыцы банкаматаў. Для вернікаў дзейнічае надканфесійны хрысціянскі храм Капліца снягоў (Chapel of the snows). Для разнастайнага баўлення часу на Мак-Мёрда наведвальнікаў чакаюць кавярня і Gallagher's Рub.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.