Ма́куа (саманазвы Makhuwa, Macua, Makua) — народ у паўднёва-усходняй частцы Афрыкі. Жывуць пераважна на тэрыторыі Мазамбіка, а таксама ў ПАР, Танзаніі, Зімбабвэ, Каморскіх астравах і г. д. Агульная колькасць (2014 г.) - 1756 тысяч чал.[1]

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Макуа
(Makhuwa, Macua, Makua)
Thumb
Агульная колькасць 1756000 (2014 г.)
Рэгіёны пражывання  Мазамбік — 1229000
 Танзанія — 498000
 Каморы — 14520
Мова мовы макуа
Рэлігія культ продкаў, анімізм, іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы яа, макондэ, басута, тсонга, ломвэ, чопі
Закрыць

Паходжанне

Макуа лічаць, што паходзяць з гары Намулі на поўначы Мазамбіка. Адна з пячор Намулі разглядаецца імі як прарадзіма ўсяго чалавецтва. Лінгвісты мяркуюць, што продкі макуа мігрыравалі з поўначы разам з паўднёваафрыканскімі банту ў пачатку нашэй эры на ніжнюю плыню ракі Лімпопа. У VIII - XII стст. яны прасунуліся на паўночны ўсход, дзе сфарміравалі моўнае задзіночанне, якое стала асновай сучасных макуа[2].

На працягу 2 тысячагоддзя н. э. макуа стала кантактавалі з суахілі, а пазней — партугальцамі і іншымі еўрапейцамі, што з аднаго боку рабіла іх ахвярамі заваяванняў і гандлю рабамі, з іншага — садзейнічала запазычванню новых культурных элементаў і з'яўлення паселішчаў макуа на астравах Індыйскага акіяна і ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Культура макуа ў сваю чаргу паўплывала на іншыя народы.

Культура

Макуа здаўна займаліся земляробствам. Вырошчваюць проса, кукурузу, тытунь, каву, цукровы трыснёг і інш. Важную ролю адыгрывалі жывёлагадоўля і рыбалоўства. Асноўны тып паселішча — вёска. Памеры вёсак і знешні выгляд будынкаў адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна пражывання. У наш час многія макуа жывуць у гарадах, дзе працуюць у прамысловасці або займаюцца рамяством. У Мазамбіку і Танзаніі яны з'яўляюцца вытворцамі таннай яркай баваўнянай вопраткі, што з задавальненнем купляецца прадстаўнікамі іншых народаў. Сярод рамеснікаў значную частку складаюць жанчыны.

Земляробства лічыцца галоўным заняткам жанчын, таму зямля перадаецца па спадчыне ад маці да дачок. Адлік сваяцтва таксама вядзецца па жаночай лініі. Аднак галоўную ролю ў сям'і адыгрывае мужчына. Вяселлю папаярэднічае дамова паміж сем'ямі жаніха і нявесты. Сям'я жаніха дае выкуп свойскай жывёлай. Да вяселля маладыя не павінны дэманстраваць узаемныя пачуцці перад іншымі людзьмі. Пасля вяселля жаніх пераходзіць у дом нявесты. На ўзбярэжжы, дзе распаўсюджана палігінія, муж звычайна мае свой дом, а яго жонкі з дзецьмі жывуць разам з ім або ў асобных дамах. Пры гэтыым кожная жонка займаецца гаспадаркай самастойна, мае сваю зямельную ўласнасць.

Кухня макуа даволі разнастайная, паколькі развівалася пад уплывам розных традыцый. Большасць простых людзей штодзённа ўжывае ўгалі — густую кашу з кукурузы або проса. Да яе падаюць варанае або запечанае мяса, рыбу, стравы з зеляніны (сукумавікі). Распаўсюджаны святочны напой — моцная брага, якую ў літаратуры не зусім верна называюць півам.

Макуа шырока вядомы арыгінальнымі рамеснымі вырабамі, касметыкай з белай гліны мусіра, якая захоўвае скуру ад спякотнага сонца, жаночымі танцамі.

Мовы

Макуа размаўляюць на некалькіх блізкіх адна да адной мовах. Распаўсюджаны лацінскі і арабскі (сярод мусульман) алфавіты.

Рэлігія

Макуа захавалі многія рысы традыцыйнай рэлігіі — шанаванне гары Намулі, шматлікіх духаў прыроды і продкаў. У нашы дні большасць вернікаў макуа адносіць сябе да хрысціян (каталікоў і пратэстантаў). Але сярод макуа ўзбярэжжа поўначы Мазамбіка, ПАР, Каморскіх астравоў шмат мусульман.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.