Майскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Майскае.
Майскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Майскае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 065 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шапілаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шапілава. 30 ліпеня 1928 года вёска Шапілава перайменавана ў Майскае, а сельсавет — у Майскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Асінаўка, Лугавая Вірня і Чорная Вірня)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Майскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 20 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета са Стараруднянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе)[3]. 4 студзеня 2002 года ў склад Кіраўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1156 чалавек[4], з іх 81,5 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 6,4 % — цыганы, 0,7 % — азербайджанцы, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1065 чалавек[6].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.