Remove ads
французскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́йшэ (Майсей, Моіз) Кі́слінг (фр.: Moïse Kisling; 22 студзеня 1891, Кракаў — 29 красавіка 1953, Санары-сюр-Мер, дэпартамент Вар) — французскі мастак Парыжскай школы.
Майсей Кіслінг | |
---|---|
фр.: Moïse Kisling польск.: Mojżesz Kisling | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 красавіка 1953[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Парыжская школа[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў мастацкай школе ў Кракаве, у 1910 годзе пераехаў у Парыж, спачатку пасяліўся ў Бато-Лавуар на Манмартры, дзе хутка стаў часткай мастацкай супольнасці, затым перабраўся на Манпарнас, дзе жыў на працягу наступных 27 гадоў. У гэтым жа будынку жылі мастакі Жуль Паскін, а затым Амедэа Мадзільяні.
Кіслінг пасябраваў з многімі са сваіх сучаснікаў, у тым ліку Мадзільяні, які напісаў яго партрэт у 1916 годзе (калекцыя Музея сучаснага мастацтва) і Карла Эйнштэйна, які напісаў пра яго манаграфію.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Кіслінг запісаўся ў Замежны легіён, быў цяжка паранены ў бітве на Соме (1916), пасля ранення яму было падаравана французскае грамадзянства.
У 1940 годзе, пасля акупацыі Францыі, пераехаў у Нью-Ёрк, у 1946 годзе вяртаецца назад. Кіслінг памёр 29 красавіка 1953 года ў камуне Санары-сюр-Мер. Імем мастака названа вуліца ў горадзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.