Мабёж
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мабёж (фр.: Maubeuge) — горад (камуна) на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Нор, акруга Авен-сюр-Эльп, цэнтр аднайменнага кантона. Размешчаны за 39 км на ўсход ад Валансьена і за 11 км ад мяжы з Бельгіяй, за 4 км ад аўтамагістралі N2. Праз горад працякае рака Самбра. Насельніцтва (2014) — 30 347 чал.
| ||||||||||||||||||||||
Утварыўся побач з манастыром, заснаваным у VII стагоддзі Святой Адэльгундай. Пазней уваходзіў у склад правінцыі Эно. Мабёж неаднаразова захоплівалі французы, а пры французскіх каралях Людовіку XI, Францыску I і Генрыху II падвяргаўся спаленню. Канчаткова ўвайшоў у склад Францыі пасля падпісання Німвенскага мірнага дагавору ў 2-й палове XVII стагоддзя.
Пры каралю Людовіку XIV ваенным інжынерам Вабанам у Мабёжы была пабудавана крэпасць, якую беспаспяхова аблажылі ў 1793 годзе аўстрыйцы.
У Першую сусветную вайну быў абложаны нямецкімі войскамі ў 1914 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны 90 % будынкаў гістарычнага цэнтра Мабёжа былі разбураны нямецкімі акупантамі. Горад быў вызвалены 2 верасня 1944 года амерыканскімі войскамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.