МАЗ-5434 — беларускі паўнапрывадны грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
МАЗ-5434 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МАЗ | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, Беларусь | |||||
Гады выпуску | 1984—ц.ч. | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Гісторыя
Першыя прататыпы, яшчэ з эксперыментальнымі кабінамі, былі выраблены ў 1974 годзе. Першы доследны ўзор з серыйнай кабінай эксперыментальны цэх МАЗа сабраў у жніўні 1981 года[1]. Фармальна выпуск пачаўся ў 1984 годзе, але да 1992 года ў сярэднім выраблялі ўсяго каля 15 машын у год[2]. Серыйная вытворчасць стартавала ў 1992 годзе.
У канцы 1990-х гадоў машыны сталі абсталёўваць мадэрнізаванай кабінай з шырокай абліцоўкай[1].
Спачатку выпускаўся галоўным чынам як лесавоз, пазней шасі МАЗ-5434 сталі ўжываць для ўсталявання рознага спецыялізаванага абсталявання[3].
- Аэрадромная ўборачная машына
- Вайсковая цыстэрна для пітной вады АЦПВ-6
- Бронеаўтамабіль «Варта»
Тэхнічныя характарыстыкі
МАЗ-5434 пабудаваны па схеме «кабіна над рухавіком», рухавік размешчаны спераду, падоўжна. Кабіна: цэльнаметалічная, двухмесная. Рухавік: ЯМЗ-238М2, дызельны, чатырохтактны; магутнасць — 176 кВт пры 2100 аб/хв; круцільны момант — 883 Нм пры 1250 аб/хв. Каробка перадач: ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Хадавая частка: падвеска — залежная, рысорная; тармазы — барабанныя, з пнеўматычным прывадам, двухконтурныя, з АБС; стаяначны тормаз — з прывадам ад спружынных энергаакумулятараў да тармазных механізмаў колаў задняй восі; памер шын — 12,00R20.
Для перавозкі доўгіх лесаматэрыялаў аўтамабіль выкарыстоўваецца разам з прычэпам-роспускам.
МАЗ-543403
МАЗ-543403-2120[4] | МАЗ-543403-2121[4] | МАЗ-543403-220[5] | ||
---|---|---|---|---|
Тып | лесавоз | |||
Колавая формула | 4х4 | |||
Рухавік | ЯМЗ-236БЕ | ЯМЗ-236БЕ2 | ||
Экалагічны клас | Еўра-1 | Еўра-2 | ||
Магутнасць, кВт (к.с.) | 184 (250) | |||
Макс. круцільны момант, Нм (кгс·м) | 1030 (105) | 1078 (110) | ||
Каробка перадач | ЯМЗ-238M | ЯМЗ-238А | ЯМЗ-238M | |
Раздатачная каробка | Колькасць перадач | 1 | ||
Перадатачны лік | 1,107 | |||
Перадатачны лік вядучага моста | 7,79 | |||
Памер шын | 12,00R20 | |||
Аб’ём паліўнага бака, л | 350 | |||
Макс. хуткасць, км/г | 68 | |||
Маса без нагрузкі, кг | 8870 | |||
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 16000 | |||
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 6000 | ||
на заднюю вось | 10000 | |||
Асноўны прычэп | МАЗ-900800 | |||
Грузападымальнасць аўтапоезда, кг | 20650 | |||
Агульная маса аўтапоезда, кг | 36000 | 34000 | ||
МАЗ-5434X3
МАЗ-5434X3-460 (-461)[6] | ||
---|---|---|
Тып | шасі | |
Рухавік | ЯМЗ-65651 | |
Экалагічны клас | Еўра-4 | |
Магутнасць, кВт (к.с.) | 199 (270) | |
Каробка перадач | ЯМЗ-2381-06 | |
Колькасць перадач | 8 | |
Грузападымальнасць, кг | 7850 | |
Маса без нагрузкі, кг | 8000 | |
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 16000 | |
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 7000 |
на заднюю вось | 9000 | |
Шыны | 14,00R20 | |
Аб’ём паліўнага бака, л | 350 | |
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.