Лявонцій Якаўлевіч Гара́нін (нар. 18 чэрвеня 1926, с. Цеплякоўка, Саратаўская вобласць, Расія — 13 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981).
Лявонцій Якаўлевіч Гаранін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2014 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1981) |
Альма-матар |
Біяграфія
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1926 года ў с. Цеплякоўка. Скончыў у 1957 годзе філасофскі факультэт Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1971 годзе па рэкамендацыі Н. Перкіна ўладкаваўся ў Інстытут літаратуры АН Беларусі. Аднак даволі хутка савецкія органы паведамілі дырэктару інстытута, што новы навуковы супрацоўнік быў калісьці членам партыі, але за актыўны пратэст супраць расправы над удзельнікамі венгерскай рэвалюцыі 1956 года быў выключаны з партыі і адсядзеў 5 гадоў. Пра гэта Гаранін, вядома, у аўтабіяграфіі змаўчаў. Дырэктар інстытута Васіль Барысенка разам з сакратаром партарганізацыі вырашылі рабіць выгляд, быццам нічога не здарылася[1].
У друку выступае з 1974 года.
Памёр 13 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны на могілках «Калодзішчы» пад Мінскам[2].
Творчасць
Публікаваўся з 1974 г. Даследаваў тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнага развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філасофскія аспекты беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ стст. Аўтар кніг «Философские искания в белорусской литературе» (Минск, 1984), «На скрижалях истории» (Минск, 1985), «Мемуарный жанр советской литературы» (Минск, 1986), «Поиск духовного единства» (Минск, 1990)[2].
Навуковая дзейнасць
Даследуе тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнага развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філасофскія аспекты беларускай літаратуры 19 — пачатку 20 ст.
Творы
- Философские искания в белорусской литературе. Мн., 1984;
- На скрижалях истории. Мн., 1985;
- Мемуарный жанр советской литературы: Ист.-теорет. очерк. Мн., 1986;
- Поиск духовного единства. Мн., 1990.
Зноскі
- Вяртанне нацыяналіста : дакументальныя творы / Аляксандар Лукашук. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 767 с. : іл., факсім. ; 25 см. — Частка тэксту на рускай мове. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Паказальнік асобаў: с. 751—762. — 200 экз. — ISBN 978-985-7021-29-1
- Гаранін Лявонцій – Белліт (23 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.