беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Леані́д Канстанці́навіч Захле́ўны (нар. 16 студзеня 1947, Гродна) — беларускі кампазітар.
Леанід Канстанцінавіч Захлеўны | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1972) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1976). Член СК Беларусі (1974).
З 1976 года выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, у 1978—1989 гадах музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», з 1990 года мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі.
Яго творчасці ўласцівы дэмакратычнасць музычнай мовы, яркі меладызм, спалучэнне нацыянальнай характэрнасці і сучасных сродкаў музычнай выразнасці. Сярод твораў: кантаты «Вянок» (1972), «Муха-цакатуха» паводле К. Чукоўскага (1976); 2 сімфоніі (1971, 1975), сімфанічныя варыяцыі «З беларускага эпасу» (1970); камерна-інструментальныя творы; рамансы і вакальныя цыклы на вершы М. Багдановіча, У. Карызны, К. Буйло (1972—1977); песенны цыкл «Памяць» (на вершы Уладзіміра Някляева; 1974-1980), зборнік песень для дзяцей «Вераснёвы вальс» (1994); харавыя цыклы «Дзесяць апрацовак беларускіх народных песень» (1977), «Песні дзявочага кахання» (1979, словы У. Карызны), «Песні беларускага Паазер’я» (1988, словы народныя); песні; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Напісаў музыку для мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.