Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Барысавіч Зільбер (іўр.: ליאוניד זילבר; нар. 2 лютага 1941, г. Віцебск) — беларускі і ізраільскі скульптар.
Леанід Барысавіч Зільбер | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Узнагароды |
Нарадзіўся 2 лютага 1941 года ў Віцебску. У 1961—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, выкладчыкі А. А. Бембель, А. К. Глебаў. Дыпломная праца — кампазіцыя «Маладосць»[1]. З 1970 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных выстаўках[1].
Рэпатрыяваўся ў Ізраіль у верасні 1991 года.
Працуе ў галіне станковай і манументальнай пластыкі. Асноўныя творы: «Рабфак», «Двое», рэльеф «Мацярынства» (1970)[1], парталы са скульптурамі на будынках Мінскага тэатра музычнай камедыі (вышыня кожнай 4 м, медзь), Гродзенскага драматычнага тэатра (медзь, вышыня 8 м), паркавая скульптура каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (бронза, 2 м), Дзяржаўнай філармоніяй (бронза, 2 м), «Батлейка» каля тэатра Музкамедыі (бронза, 4 м), «Дзяўчынка з савой» перад Домам прыроды (бронза, 1,7 м), скульптура «Праца» перад ЦНДІТК (медзь, 6 м)[2].
У Ізраілі — бюсты Д. Бен-Гурыёна, У. Жабацінскага, Т. Герцля, помнік А. Бунімовічу ў Маладзёжным парку Нетаніі, праект помніка ізраільскім салдатам, якія загінулі ў вайну Суднага дня. У Ерусаліме скульптуры «Узыходны» (камень, 1,5 м) у парку Машава Германіт , «Давід з арфай» (метал, 3 м), «Райскі сад» (метал, бетон, 3.5 м) у раёне Пісгат-Зееў[2].
Скульптуры Л. Зільбера знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і іншых[2].
Удзельнічаў у распрацоўцы конкурсных праектаў помнікаў «Разбураным гарадам», «Беларускаму падполлю» — для мемарыяльнага комплексу ў Мінску (1969), «Ахвярам курлоўскага расстрэлу 1905 года» ў Мінску (1970) і іншых[1].
Узнагароджаным сярэбраным медалём ВДНГ (1989)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.