From Wikipedia, the free encyclopedia
Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, нар. 29 верасня 1943[3][4][…], Папова[d], Трэці рэйх[3]) — польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст. Адзін з заснавальнікаў і лідараў «Салідарнасці», першага незалежнага прафсаюза на тэрыторыі Савецкага блока. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1983 года і першы абраны Прэзідэнт Трэцяй Польскай рэспублікі з 1990 да 1995 года.
Лех Валенса | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Lech Wałęsa | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Войцех Ярузельскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Квасьнеўскі | ||||||
Нараджэнне |
29 верасня 1943[3][4][…] (81 год)
|
||||||
Жонка | Данута Валенса | ||||||
Дзеці | Яраслаў Валенса | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя | Салідарнасць | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лех Валенса быў электрыкам па прафесіі і неўзабаве пасля пачатку працы ў Гданьску на суднабудаўнічым заводзе імя Леніна (затым Гданьская суднаверф) стаў прафсаюзным актывістам, за што падвяргаўся пераследу з боку камуністычных уладаў, змяшчаўся пад нагляд, быў звольнены ў 1976 годзе і некалькі разоў быў арыштаваны. У жніўні 1980 года адыграў важную ролю ў палітычных перамовах, якія прывялі да новага Гданьскага пагаднення паміж страйкоўцамі і ўрадам. Стаў адным з заснавальнікаў прафсаюзнага руху «Салідарнасць».
У канцы 1981 года, пасля таго, як рэжым генерала В. Ярузельскага абвясціў у Польшчы ваеннае становішча, а «Салідарнасць» была абвешчана па-за законам, зноў быў арыштаваны, зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных.
Пасля вызвалення працягваў сваю актыўнасць і займаў бачнае месца ў падрыхтоўцы пагаднення Польскага круглага стала з удзелам «Салідарнасці», якое прывяло да паўсвабодных парламенцкіх выбараў у чэрвені 1989 года.
На ўсеагульных выбарах 1990 года балатаваўся на адноўленую пасаду Прэзідэнта Польшчы і быў абраны. Кіраваў пераходам Польшчы ад камунізму да пост-камуністычнай дзяржавы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да вольнай рыначнай эканомікі. Яго папулярнасць аслабла і роля ў польскай палітыцы паменшылася пасля таго, як ён прайграў некалькі адсоткаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах 1995 года Аляксандру Квасьнеўскаму.
Лех Валенса ўдзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці. Чытае лекцыі па гісторыі і палітыцы ў Польшчы і за мяжой.
На пачатку ХХІ ст. у адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», ім, як мяркуецца, мог быць Лех Валенса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заявіў, што ўсе дакументы падробленыя[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.