From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі Цуньсюй (кіт. трад. 李存勗, піньінь Lǐ Cúnxù; 2 снежня 885 — 15 мая 926) — заснавальнік і першы імператар Позняй Тан перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў .
Лі Цуньсюй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 李存朂 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Zhu Zhen[d] | ||||||
Пераемнік | Лі Сыюань | ||||||
Нараджэнне |
2 снежня 885 |
||||||
Смерць | 15 мая 926 (40 гадоў) | ||||||
Бацька | Li Keyong[d][1] | ||||||
Маці | Empress Dowager Cao[d][1] | ||||||
Жонка | Empress Liu[d] і Consort Han[d] | ||||||
Дзеці | Li Jiji[d], Q11097740?, Q10337988?, Q11097741?, Q11097736? і Q10877788? | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з шатоскага племені чжуюэ. Быў сынам генерала Лі Кэюна , які знаходзіўся на службе дынастыі Тан і правадыра чжуюэ. Той спачатку зваўся Чымін і вызначыўся падчас падаўлення паўстання Хуан Чаа , а потым спрабаваў захапіць уладу ў паўночных правінцыях, за што атрымаў прозвішча Лі.
Лі Цуньсюй лічыцца самым ваяўнічым кіраўніком ўсяго перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў. Пасля смерці бацькі ён атрымаў у спадчыну тытул прынца Цзінь. Валоданні, што ён атрымаў у спадчыну знаходзіліся ў стане заняпаду, таму Цзінь не магла супрацьстаяць ваеннай моцы Позняй Лян, заснавальнік якой, Чжу Вэнь , захапіў танскі трон. Аднак Лі Цуньсюй павольна аднавіў сваю дзяржаву, прыняўшы шэраг заваяванняў і саюзаў, каб захапіць як мага больш зямель на поўнач ад Хуанхэ, перш чым пачаў маштабную кампанію супраць Позняй Лян.
923 года Лі Цуньсюй заваяваў Познюю Лян і абвясціў сябе імператарам новай дынастыі — Позняй Тан, якую асабіста ён лічыў Адноўленай Тан. Сталіца была вернута ў старую ўсходнюю танскую сталіцу, горад Лаян. У цэлым Позняя Тан, як і ўсе дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў, мела кароткую гісторыю — яна праіснавала трынаццаць гадоў.
Сам Лі Цуньсюй пражыў усяго тры гады пасля заснавання дынастыі. Ён быў забіты падчас афіцэрскага паўстання 926 года на чале з Гуа Чунцянем . Трон па яго смерці атрымаў у спадчыну яго прыёмны брат Лі Сіюань.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.