Лімонніца звычайная, крушынніца (Gonepteryx rhamni) — матыль сямейства бялянак.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Лімонніца звычайная |
Самец |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Надсямейства: | Papilionoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gonepteryx rhamni L., 1758
|
|
Закрыць
Крылы (размах да 6 см) вуглаватыя. Самцы лімонна-жоўтыя, самкі зеленавата-белыя.
Gonepteryx rhamni ♂
Gonepteryx rhamni ♂ △
Gonepteryx rhamni ♀
Gonepteryx rhamni ♀ △
Пашырана ва ўмераным поясе Еўропы, у т.л. на Беларусі. Водзіцца ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Вусені развіваюцца на крушыне ломкай (Frangula alnus). Матылі выводзяцца ў канцы лета і хутка адыходзяць на зімоўку. Лёт аднаўляецца ранняй вясною. Вусені (у красавіку — жніўні) зялёныя, з падоўжанай белай паласой па баках, кормяцца лісцем крушыны.
Матылі маюць дэкаратыўнае значэнне.