Ліквідацыя (аповесць)
Васіль Уладзіміравіч Быкаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Уладзіміравіч Быкаў From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ліквідацыя»[1] (савецкая цэнзура забараніла гэту назву і першапачаткова аповесць выйшла пад назвай — «Сотнікаў») — адзінаццатая аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, упершыню апублікаваная ў 1970 годзе ў часопісе «Новый мир» (№ 5), затым — у адзінаццатым нумары часопіса «Полымя». Праца над аповесцю вялася з 1 снежня 1968 па 31 ліпеня 1969 гг.
Ліквідацыя (Сотнікаў) | |
---|---|
| |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Васіль Быкаў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1968—1969 |
Дата першай публікацыі |
1970 — «Новый мир» № 5 (руск.) «Полымя» № 11 (бел.) |
Электронная версія |
Гісторыя стварэння аповесці была зазначана самім аўтарам у артыкуле «Как создавалась повесть „Сотников“»[2]. Спачатку аўтар фармулюе пастаўленыя ў аповесці праблемы:
Перш за ўсё і галоўным чынам мяне цікавілі два маральныя моманты, якія, спрасціўшы, можна сфармуляваць так: «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечых абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?[3] |
Далей Васіль Быкаў расказвае пра выпадак, які адбыўся ў жніўні 1944 года, калі праязджаючы міма палонных ён убачыў знаёмы твар колішняга саслужыўца, які з восені 1943 года лічыўся забітым. Гэты чалавек быў пасмяротна ўдастоены высокай узнагароды за стойкасць, праяўленую ў цяжкім баі на Дняпроўскім плацдарме.
Аб ім расказвалі новаму папаўненню, аб яго подзвігу праводзілі гутаркі, на яго вопыце вучылі ваяваць. А ён вось сядзеў цяпер перада мной у прапацелым нямецкім кіцелі з трохкаляровым шаўронам на рукаве, на якім красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА» |
Далейшы апавяданне тычыцца гісторыі гэтага саслужыўца, якую аўтар называе «сумнай і адначасна страшнай у сваёй знішчальнай прастаце»
Аказваецца, у тым памятным баі на плацдарме ён не быў забіты, а быў толькі паранены і трапіў у палон. У лагеры, дзе ён апынуўся, сотнямі паміралі з голаду, а ён хацеў жыць і, надумаўшы абхітрыць немцаў, запісаўся ва ўласаўскую армію з надзеяй знайсці момант і перабегчы да сваіх. Але, як на тое ліха, здатнага моманту ўсё не было, фронт знаходзіўся ў жорсткай абароне, а за ўласаўцамі строга сачылі немцы. З самага пачатку нашага наступлення яму давялося прыняць удзел у баях супраць сваіх, хоць, зразумела, ён страляў угору: ці ж ён вораг сваім? — суцяшаў ён сябе. Урэшце аказаўся ў палоне, вядома ж, здаўся сам, інакш бы тут не сядзеў...[4] |
Гэтая гісторыя, паводле ўласнага прызнання, прывяла Быкава да асэнсавання той маральнай ідэі, якая паслужыла асновай аповесці «Сотнікаў»[5].
Аповесць пісалася ў той час, калі ў друку працягвалася чатырохгадовае цкаванне за ранейшыя «новомирские» аповесці: «Мёртвым не баліць», «Праклятай вышыні» і папярэднюю аповесць «Круглянскі мост»[6].
Новы твор В. Быкаў планаваў друкаваць у беларускім часопісе. Спачатку выбар паў на «Маладосць», але праз нацягненыя адносіны з вышэйшым начальствам колішняга галоўнага рэдактара Пімена Панчанкі, якія не ў апошнюю чаргу былі выкліканы публікацыямі твораў Быкава, аўтар аднёс рукапіс у «Полымя», якое, аднак, не спяшалася выдаваць новую аповесць, і В. Быкаў, не прыспешваючы яго, пакрысе пераклаў твор на рускую мову. Неўзабаве Ірына Быкава адвезла перадрукаваны рукапіс у «Новый мир». У хуткім часе тагачасны галоўны рэдактар часопісу Аляксандр Твардоўскі паведаміў В. Быкаву пра гатоўнасць надрукаваць аповесць[7]. Аповесць будзе апублікаваная ў «Новом мире» ў 1970 г. (№ 5) у расійскім перакладзе і — пад назвай «Сотнікаў».
Тым часам лёс публікацыі «Сотнікава» ў «Полымі» вырашаўся на лютаўскім пасяджэнні рэдактарскай калегіі. За публікацыю выказваецца адсутны тады Янка Брыль у сваім лісце сакратару часопісу Алесю Бачылу:
Аповесць «Сотнікаў» — глыбокі, сумленны, таленавіты твор, і я, безумоўна, за тое, каб ён як мага хутчэй з'явіўся ў «Полымі». Ненармальна гэта і брыдка, што такія творы з'яўляюцца раней і перакладзе... |
Аповесць «Сотнікаў» з'явілася ў адзінаццатым нумары «Полымя» за 1970 год, але пасля таго, як у тэкст былі ўнесены значныя праўкі. Аб тым, у прыватнасці, клапаціўся Пятрусь Броўка ў сваім лісце да рэдакцыі:
Што б мне хацелася? <...> Па-першае, хоць у парадку адступлення паказаць хоць бы адну падзею гераізму партызанаў. Хай бы яна звялася, скажам, да разгрому невялічкага гарнізона дзесьці ў воласці, у невялікім мястэчку. А то ўвесь час яны ўцякаюць (гэтыя Рыбак і Сотнікаў). Па-другое. Вельмі прыкра, калі Рыбак вядзе Сотнікава на смерць. Можа, адзінкавы такі выпадак і быў, але гэта неўласціва нашаму партызанскаму руху. Можа, варта было б пазбегнуць гэтага, а калі не, дык было б добра, каб Рыбака (нягледзячы на яго пераход у паліцаі) усё роўна павесілі. А то выходзіць, што здрадніцтва, шкурніцтва перамагае. <...>[8] |
Зрабіць рэдактуру «Сотнікава» было даручана Барысу Сачанку[9]
27 чэрвеня 2014 года аповесць «Сотнікаў» была перавыдадзена без цэнзуры, да таго ж аповесці была вернута арыгінальная назва «Ліквідацыя»[10].
Аднак, паводле словаў А. Пяткевіча, была і іншая, папярэдняя назва — «Двое ўначы». П. Вайль сведчыў, што першапачаткова аповесць называлася «Рыбак і Сотнікаў». Зрэшты, падчас першай публікацыі ў часопісе «Новый мир», аўтарскі варыянт не захаваўся.Жудасная справа — «ліквідацыя» Сотнікава і іншых, з кім расправіліся фашысты ў маленькім беларускім гарадку. Але тое, што фашысты зрабілі з Рыбаком, — таксама «ліквідацыя»: яго пазбавілі чалавечага права ўжо не на жыццё, а нават на больш менш прыстойную смерць— Адамовіч, А. Аповесці Васіля Быкава / А. Адамовіч // Полымя. — 1973. — № 2
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.