адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ляды.
Лядскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чэрвеньскі раён |
Уключае | 52 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Ляды |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 884 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223228 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лядскі (Старалядзенскі) сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Ляды. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[1]. 27 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка і Пятроўка)[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 1440 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (52 населеныя пункты) — 1884 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.