From Wikipedia, the free encyclopedia
Лю Шаацы (24 лістапада 1898 — 12 лістапада 1969) — дзяржаўны дзеяч КНР, адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі Кітая, старшыня КНР (1959—1968). Быў афіцыйна прызнаным спадчыннікам Маа Цзэдуна (у знак чаго партрэты абодвух правадыроў друкаваліся ў цэнтральных газетах на адным развароце і аднолькавага памеру), але падчас «культурнай рэвалюцыі» быў абвешчаны галоўным ворагам рэспублікі і трапіў пад рэпрэсіі.
Лю Шаацы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 刘少奇 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маа Цзэдун | ||||||
Пераемнік | Li Xiannian[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Чжу Дэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1898[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
12 лістапада 1969[3][4][…] (70 гадоў) |
||||||
Жонка | Wang Guangmei[d] і Xie Fei[d] | ||||||
Дзеці | Liu Yuan[d], Liu Yunbin[d], Liu Aiqin[d], Liu Pingping[d], Liu Tao[d], Liu Yunzhen[d], Liu Ting[d] і Liu Xiaoxiao[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Народна-вызваленчая армія Кітая | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
1921 год Лю правёў у Маскве, куды быў запрошаны ў складзе васьмі найбольш адораных выпускнікоў школы замежных моў. Разам з групай сяброў Саюза сацыялістычнай моладзі ён вучыўся ў Камуністычным універсітэце працоўных Усходу імя І. В. Сталіна.
Лю стаў лічыцца галоўнай фігурай у КПК пасля публікацыі ў 1939 годзе яго кнігі пад назвай «Як быць добрым камуністам». Ён пачаў паглыблена вывучаць марксізм-ленінізм, заняўся самаадукацыяй.
З 1932 па 1942 гг. Лю граў галоўную ролю ў арганізацыі партызанскага руху ў Цэнтральным Кітаі і фарміраванні новай 4-й арміі. Пасля інцыдэнту ў студзені 1941 года, які разарваў альянс камуністаў і Гаміньдана ў аб’яднаным антыяпонскім фронце, Лю прызначылі паліткамісарам 4-й арміі. Да пачатку 1943 года яго пазіцыі ў партыі яшчэ больш умацаваліся пасля таго, як Лю стаў членам Сакратарыята ЦК КПК. Пасля яго прамовы на 7-м з’ездзе КПК усе пачалі разумець, што Лю становіцца галоўнай асобай у камуністычным руху Кітая.
На з’ездзе Лю стаў трэцяй асобай у партыі пасля Маа Цзэдуна і Чжу Дэ. Падчас паездкі Маа ў Чунцын ў 1945 годзе Лю быў прызначаны яго намеснікам у Яньань. Пасля эвакуацыі Яньань ў 1947 годзе ў сувязі з аднаўленнем грамадзянскай вайны Лю мог прэтэндаваць на лідарства ў выпадку палону або смерці Маа. Пасля ўтварэння КНР ў 1949 годзе Лю стаў другім намеснікам старшыні і сакратаром ЦК КПК.
Публічныя заявы Лю на працягу 1950-х гг. адлюстроўвалі палітыку партыі і ўрада. Ён рабіў галоўны акцэнт на неабходнасці калектыўнага кіраўніцтва на чале з Маа Цзэдунам і лічыў, што ідэі Маа з’яўляюцца ключавымі для партыі, гэтак жа як і ў цэлым для ўсяго рэвалюцыйнага руху ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У кастрычніку 1952 года Лю ездзіў у Маскву для ўдзелу ў 19-м з’ездзе КПСС. У 1957 годзе Лю замяшчаў Маа падчас яго паездкі ў Савецкі Саюз.
У 1959 годзе Лю змяніў Маа на пасадзе Старшыні КНР. Лю публічна падтрымаў палітыку «Вялікага скачка» (1958—1960). Пасля Лю стаў сумнявацца ў палітыцы Маа, асабліва пасля эканамічных няўдач з 1960 па 1962 гг.
У кастрычніку 1968 года ЦК КПК абвясціў Лю вінаватым у «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Ён быў выключаны з партыі і зняты з усіх партыйных і дзяржаўных пасадаў. Адразу пасля гэтага ў газетах застракацелі загалоўкі, у якіх гаварылася, што яго злачынстваў дастаткова для смяротнага прысуду. Па падбухторванні Цзян Цын яго ўласная дачка была вымушана ўзначаліць кампанію па зрыньванні бацькі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.