From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвік Тэадор Нарбут (31 жніўня 1832, в. Шаўры, Лідскі павет — 4 мая 1863) — ваенны, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве.
Людвік Нарбут | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1832[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1863[2] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Тэадор Нарбут |
Маці | Крысціна з Садоўскіх[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Нарбутаў, сын Тэадора Нарбута, архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка. Вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Віленскай гімназіі, дзе ў канцы 1850 года быў арыштаваны за спробу стварыць «таварыства патрыётаў з мэтай зрабіць паўстанне». У сакавіку 1851 года публічна пакараны розгамі і аддадзены ў салдаты.
Служыў на Каўказе, атрымаў афіцэрскае званне расійскай арміі. З 1859 года ў адстаўцы. Вярнуўся на радзіму ў пачатку красавіка 1860 года. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку. Калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сербянішкі, паблізу Шаўроў.
Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з Кастусём Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. Адным з першых арганізаваў партызанскі атрад на Беларусі, з якім 3 месяцы (люты—красавік 1863) паспяхова вёў барацьбу супраць расійскіх войскаў. 13 лютага 1863 года загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта быў прызначаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстанцкіх улад меў званне палкоўніка. Загінуў у баі пад Дубічамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.