беларуская журналістка, супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня» From Wikipedia, the free encyclopedia
Людміла Леанідаўна Гладкая (руск.: Людмила Леонидовна Гладкая; нар. 30 чэрвеня 1983) — супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Людміла Леанідаўна Гладкая | |
---|---|
Род дзейнасці | прапагандыстка |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1983 (41 год) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Супрацоўнічала з Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газеце «На страже» МУС Беларусі[1], пісала для выдання «Союзное вече», дадатку да расійскага дзяржаўнага выдання «Российская газета»[2]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх расследванняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасці спецыяльнага карэспандэнта.
Набыла вядомасць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[3].
Асвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасля выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[4][5]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «руск.: откровенная мразь» («бел.: шчырая мярзота»)[6]. Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сімвалаў[7].
Асвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[8] і Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць Віктара Бабарыку і яго абарону і парушаючы рэгламент судовага пасяджэння[9].
Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (снежань 2021), Канады (сакавік 2022)[10], ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі (лета 2022)[11].
У снежні 2020 года атрымала прыз у расійска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «За мужнасць у журналістыцы»[12].
У складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022) «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны»[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.