Людміла Уладзіміраўна Дучыц
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Людміла Уладзіміраўна Дучыц (12 снежня 1950, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).
Людміла Уладзіміраўна Дучыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1982) |
Альма-матар |
Скончыла ў 1975 годзе БДУ. У 1974—2006 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Даследуе этнічную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва зямель Полацкага княства, зараджэнне беларускага этнасу, старажытны касцюм, сакральныя язычніцкія і язычніцка-хрысціянскія аб’екты, пытанні этнапсіхалогіі. Праводзіла археалагічныя раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеалагічныя даследаванні ў Падзвінні, раскапала больш за 300 курганоў на поўначы Беларусі.
Аўтар манаграфій «Браслаўскае Паазер’е ў ІХ-ХІУ стст.» (1991), «Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: паводле археалагічных звестак» (3-е выд., 2005), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.