Людміла Васільеўна Жыжэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Людміла Васільеўна Жыжэнка (25 кастрычніка 1953, Гомель) — беларуская мастачка.
Людміла Васільеўна Жыжэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Сайт | lzhizhenko.com |
Біяграфія
Жыве і працуе ў г. Гомелі. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава.
Працуе ў жанрах пейзажу, нацюрморта (акварэль, алей). Валодае тэхнікай жывапісу з выкарыстаннем нафты.
Удзельніца абласных і рэспубліканскіх выстаў, а таксама групавых у Італіі і Германіі. Творы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях краін блізкага і далёкага замежжа.
Аўтар распрацоўкі арыгінальнай тэхнікі напісання карцін нафтай.
Карціны нафтай
Людміла Васільеўна распрацавала прынцыпова новы метад напісання карцін. Замест акварэльнай фарбы выкарыстоўваецца нафта, нанесеная на спецыяльную сухую паперу. Атрымліваемыя такім чынам карціны маюць адметны каларыт і вонкава падобныя да старых, пажоўклых ад часу фатаграфій.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.