Аўся́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Аўсянка.

Хуткія факты Аўсянкаўскі сельсавет, Краіна ...
Аўсянкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аўсянка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 149
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2233
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Любіжскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Любіж. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі) скасаванага Бельскага сельсавета Дрыбінскага раёна, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Аўсянка[1]. 11 красавіка 1960 года ў склад Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)[2]. 5 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палёнкаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Аўсянкаўскі.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1627 чалавек[3], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1149 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.