From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіза Вільгельміна Фрыдэрыка Караліна Аўгуста Юлія Гесэн-Касель-Румпенгайм (ням.: Luise Wilhelmine Friederike Caroline Auguste Julie von Hessen-Kassel zu Rumpenheim[6], дацк.: Louise Wilhelmine Frederikke Caroline Auguste Julie; 7 верасня 1817[1][2][…], Касель, Гесэн[3] — 29 верасня 1898[1][2][…], Палац Бернстарф[d], Copenhagen County[d]) — гесэнская прынцэса, у шлюбе каралева Даніі (15 лістапада 1863), жонка караля Даніі Крысціяна IX, бабуля імператара Расіі Мікалая II і караля Вялікабрытаніі Георга V, а таксама некаторых іншых еўрапейскіх манархаў.
Луіза Гесэн-Касельская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Louise von Hessen-Kassel дацк.: Louise af Hessen-Kassel ням.: Luise Wilhelmine Friederike Caroline Auguste Julie | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Caroline Amalie of Augustenburg[d] | ||||||
Пераемнік | Лавіса Шведская | ||||||
Нараджэнне |
7 верасня 1817[1][2][…] |
||||||
Смерць |
29 верасня 1898[1][2][…] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гесэнскі дом[d] | ||||||
Бацька | Вільгельм Гесэн-Касельскі[d] | ||||||
Маці | Луіза Шарлота Дацкая[d] | ||||||
Муж | Крысціян IX[4][5] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык VIII, Аляксандра Дацкая[4], Георг I, кароль Грэцыі, Марыя Фёдараўна, Тыра Дацкая[d] і Вальдэмар[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіза нарадзілася ў сям’і нямецкага прынца Вільгельма Гесэн-Касель-Румпенгаймскага і яго жонкі Шарлоты Ольдэнбургскай. Яе маці даводзілася ўнучкай каралю Даніі Фрэдэрыку V. З трох гадоў дзяўчынка пражывала ў Даніі.
26 мая 1842 года выйшла замуж за свайго траюраднага брата прынца Крысціяна Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскага, сына Фрыдрыха Вільгельма, герцага Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбург і прынцэсы Луізы Караліны Гесэн-Касельскай.
Крысціян, які ад нараджэння не быў прамым спадчыннікам дацкага прастола, у 1847 годзе быў абвешчаны па волі караля Крысціяна VIII, з пляменніцай якога Луізай быў жанаты, пераемнікам пасля наступнага Фрыдэрыка VII, бо той не мог мець дзяцей. Гэта рашэнне было падтрымана буйнымі дзяржавамі Еўропы. 3 ліпеня 1853 года Фрэдэрык VII зрабіў Луізу і яе мужа спадчыннай каралеўскай парай. У будучай каралевы былі нацягнутыя адносіны з каралём, які быў у марганатычным шлюбе з актрысай Луізай Расмусен, які не ўхваляла Луіза.
15 лістапада 1863 года сужэнцы сталі дацкімі манархамі. Шлюб Луізы будаваўся на ўзаемных пачуццях і аказаўся вельмі шчаслівым і шматдзетным. Луіза падарыла мужу шасцярых дзяцей. Каралеўская пара жыла досыць сціпла і ў Даніі лічылася ўзорам сямейнага дабрабыту. Сямейнымі справамі займалася, галоўным чынам, каралева. Калі ў 1870 годзе малодшая дачка каралевы прынцэса Тыра зацяжарыла ад лейтэнанта кавалерыі, Луіза ўзяла сітуацыю ў свае рукі, адправіўшы дачку ў Грэцыю да грэчаскага караля, які даводзіўся родным братам Тыры, дзе прынцэса змагла нарадзіць дзіця і захаваць гэта ў сакрэце ад прэсы.
Каралева Луіза не любіла прыдворнае жыццё і праводзіла шмат часу ў ізаляцыі ад людзей. Яна практычна не аказвала ніякага ўплыву на палітыку. Адзінае, у чым каралева была актыўная, гэта шлюбы яе шасцярых дзяцей. Дзякуючы высілкам Луізы дацкі каралеўскі дом парадніўся з манархавымі дынастыямі Расіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Францыі і Швецыі. Сярод каралеўскіх сваякоў дацкія манархі былі вядомыя як «цесць і цешча Еўропы». Кожны год у Данію прыязджалі дзеці і ўнукі каралеўскай пары з усёй Еўропы.
Пад патранажам каралевы знаходзілася 26 розных дабрачынных устаноў, многія з якіх яна заснавала асабіста. Луіза любіла музыку і жывапіс, была заступніцай вядомай дацкай мастачкі польскага паходжання Лізаветы Ерыхау-Баўман.
Да канца жыцця каралева практычна аглухла. У апошнія гады жыцця з каралевай нязменна знаходзіліся дзве жанчыны з арганізацыі дыяканіса, якую Луіза сама і заснавала. Луіза была дацкай каралевай 35 гадоў, больш чым хто-небудзь да яе. Памерла 29 верасня 1898 года. Яе муж памёр у 1906 годзе. Абое пахаваны ў саборы Роскіле ў Капенгагене.
У шлюбе яна нарадзіла шасцярых дзяцей, усе яны склалі нядрэнныя дынастычныя саюзы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.