From Wikipedia, the free encyclopedia
Луцый III (лац.: Lucius PP. III, свецкае імя Убальда Алючыньёлі (італ.: Ubaldo Allucingoli); 1097, Лука — 25 лістапада 1185) — Папа Рымскі з 1 верасня 1181 года па 25 лістапада 1185 года.
Луцый III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр III, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Урбан III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gregorio della Suburra[d] | ||||||
Пераемнік | Conrad of Wittelsbach[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hugo of Ostia[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
1110[1] |
||||||
Смерць |
25 лістапада 1185[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ураджэнец незалежнай рэспублікі Лукі, цыстрэрцыянец. Прызначаны кардыналам Папам Інакенціем II, уплывовым кардыналам у часы Папы Аляксандра III. Пасля абрання Папам жыў у Рыме з лістапада 1181 па сакавік 1182 года, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесці амаль увесь свой пантыфікат у іншых гарадах, як то Велетры, Ананьі і Верона.
Меў спрэчкі з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрымання ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 года правёў сінод у Вероне, дзе былі асуджаны ерэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анафеме, што дало пачатак дзейнасці інквізіцыі.
У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Балдуіна IV Іерусалімскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.