адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Луцкі.
Луцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Луцкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 267 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лукаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года з часткі сельсавета ўтвораны Ракцянскі сельсавет (5 населеных пунктаў: Вялікі Лес, Зялёны Краж, Кабанаўка, Навамазалаў, Рэкта)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лукаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 24 лістапада 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Луцкі, а сельсавет перайменаваны ў Луцкі. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракцянскага сельсавета. 22 снежня 2014 года большая частка вёскі Лебядзёўка ўключана ў склад горада Жлобін[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[4], з іх 89,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 2,4 % — цыганы, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 3267 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.