From Wikipedia, the free encyclopedia
Лука Карлеварыс або Лукас Карлеварэс (Luca Carlevaris, 20 студзеня 1663 — 12 лютага 1730) — італьянскі жывапісец, архітэктар і гравёр венецыянскай школы эпохі барока, майстар ведуты.
Лука Карлеварыс | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1663[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1730[2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Marianna Carlevarijs[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | Ведута і пейзаж |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карлеварыс Лука нарадзіўся 20 студзеня 1663 года ў горадзе Удзінэ на паўночным усходзе Італіі ў сям’і архітэктара і жывапісца Джавані Леанарда. У шаснаццаць гадоў ён страціў бацьку і пераехаў у Венецыю, дзе да таго часу пражывала яго сястра Касандра.
Выбар месцам жыхарства быў не выпадковы: набліжаўся залаты век у развіцці жывапісу Італіі, і адным з яе цэнтраў была Венецыя. Менавіта па гэтай прычыне гэты горад і быў выбраны месцам жыхарства маладым мастаком.
Ён пасяліўся паблізу плошчы Зенобіа (Palazzo Zenobio), што ў далейшым адыграла немалаважную ролю ў яго кар’еры. Побач з плошчай знаходзіўся палац багатай арыстакратычнай сям’і Зенобіа, вядомай сваёй любоўю да мастацтва і якая ўпрыгожвала свой палац працамі венецыянскіх мастакоў. На маладога і таленавітага Луку Карлеварыса звярнулі ўвагу, і неўзабаве ён набыў багатага і ўплывовага апекуна. Дзякуючы гэтай падзеі ён атрымаў сваё другое імя — «Лука Са’Зенобіа».
У 1685—1690-х гадах наведвае Рым, дзе імкнецца ўдасканальваць сваё майстэрства. У час навучання ў Луіджы Ванвітэлі, які выкладаў у той час у Рыме жывапіс ведуты, Лука адчувае ўплыў работ Дж. Паніні. У 1698 годзе ён вяртаецца ў Венецыю і стварае працы пад уражаннем сваіх настаўнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.